6 траўня 2024, панядзелак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бандыцкі рэжым дажывае свае апошнія дні»

50
«Бандыцкі рэжым дажывае свае апошнія дні»

Сёння — гадавіна легендарнай беларускай Плошчы.

19 снежня 2010 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Пасля закрыцця выбарчых участкаў дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Яна стала самай масавай акцыяй пратэсту ў Беларусі за апошнія гады.

Аб падзеях тых гадоў charter97.org пагаварыў з Андрэем Саннікавым, лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», які ў 2010 годзе быў самым моцным апанентам Лукашэнкі на выбарах і апынуўся ў турме, а затым быў вымушаны пакінуць краіну.

- Андрэй Алегавіч, прайшло 6 гадоў з падзей Плошчы 2010 года, што змянілі гісторыю Беларусі. Вы напісалі кнігу «Беларуская амерыканка ці выбары пры дыктатуры», якая ўжо выйшла на чатырох мовах і з якой вы ездзіце па ўсім свеце. Якая рэакцыя ў людзей?

- Вельмі жывая. Ёсць дзве аўдыторыі: беларуская і замежная. Калі сустракаешся з беларусамі, натуральна, гаворка ідзе не толькі пра кнігу, а пра сітуацыю ў Беларусі, пра тое, як дамагчыся свабоды ў нашай краіне, як засцерагчыся ад агрэсіі, якая можа прыйсці з усходу.

Замежная аўдыторыя дастаткова добра ставіцца і да самой кнігі, і да тых падзей 2010 года, якія ў гэтай кнізе апісаныя, пачынае больш разумець, што адбываецца ў Беларусі і захапляецца людзьмі, якія выйшлі абараняць сваю свабоду.

- Здаецца, што гэта было яшчэ ўчора, а з другога боку прайшло 6 гадоў. Ці магчыма сёння паўтор тых падзей?

- Гэтыя жывыя падзеі не толькі ў памяці, але і ў крыві людзей. Калі сустракаешся з удзельнікамі Плошчы, якіх даўно не бачыў, разумееш, што нішто не знікла. Гэты патэнцыял Супраціву, які быў відавочны 19 снежня, таксама нікуды не знік.

Сёння людзі ўсё часцей задумваюцца аб тым, што можна зрабіць, каб пазбавіцца ад калгаснага рэжыму. Пратэсты будуць, і яны будуць нарастаць, я ў гэтым упэўнены. Урэшце, менавіта праз пратэст прыйдзе вызваленне Беларусі.

- За гэтыя гады рэжым Лукашэнкі канчаткова збанкрутаваў. Тым не менш, Захад зноў спрабуе супрацоўнічаць з «кульгавай качкай». Навошта?

- Шмат гадоў мы казалі, што ў Захаду няма палітыкі ў дачыненні да былога Савецкага Саюза. І сёння гэта вельмі ярка выявілася. Агрэсія Расеі стала магчымай толькі таму, што Захад вельмі доўга меў бесклапотны час, спрабаваў рабіць стаўку на «стабільныя» дыктатуры, сябраваць з усімі гэтымі жахлівымі рэжымамі, якія ўтварыліся на тэрыторыі былога СССР.

Ды і сёння не відаць стратэгічнага мыслення ў дачыненні да нашага рэгіёну. Гаворка не толькі пра Беларусь. Дабрадушнасць Захаду ў дачыненні да дыктатарскіх праяваў прывяла да небяспечнай для дэмакратычнага свету сітуацыі.

Усе гэтыя шараханні з Лукашэнкам сведчыць аб адсутнасці разумення сітуацыі, якая склалася ў Беларусі. Парадаксальна, але нават краіны Усходняй Еўропы, якія вызваліліся дзякуючы падтрымцы Захаду, сёння спрабуюць падлашчвацца да дыктатара.

- Але, напэўна, вызваліць Беларусь ад дыктатуры могуць толькі самі беларусы?

- Безумоўна. Мы падышлі ў шчыльную да вызвалення Беларусі 19 снежня 2010 года, але Захад не захацеў перастаць «адбельваць» нелегітымнага дыктатара, зноў пачаліся нейкія гульні. Бізнэс з Лукашэнкам квітнеў, калі мы сядзелі ў турмах, тавараабарот нашых суседзяў з Беларуссю рос, нягледзячы на грозныя заявы.

Безумоўна, мы вызвалім сваю краіну самі, але нам патрэбна салідарнасць і падтрымка.

- Расея сёння праз уласныя праблемы не можа фінансаваць дыктатуру ў ранейшым аб'ёме. І ніякія гешэфты з Еўропай не ў стане замяніць велізарныя датацыі ад Крамля.

- Так, цяпер перамены непазбежныя. Нягледзячы ні на што, прызнання рэжыму няма ні ўнутры краіны, ні за яе межамі. Гэта нелегітымны рэжым, які не прэзентуе ні Беларусь, ні беларускі народ.

Нам проста трэба паверыць, што мы гаспадары на сваёй зямлі, не баяцца бараніць свае правы, у тым ліку і на вуліцы. І вельмі важна, каб беларускія бізнэсоўцы зразумелі, што бандыцкі рэжым дажывае свае апошнія дні, і падтрымалі будучыню Беларусі, у тым ліку і вулічныя акцыі, і барацьбу за нацыянальную сімволіку, за беларускую мову, за свабоду і незалежнасць краіны.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках