10 траўня 2024, Пятніца, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца грузавіка прызнаў на судзе віну за гібель школьніцы на бульбе

34
Кіроўца грузавіка прызнаў на судзе віну за гібель школьніцы на бульбе

У Маладзечне судзяць 22-гадовага кіроўцу, які пераехаў школьніцу на бульбяным полі.

У Маладзечне 21 снежня пачаўся працэс паводле гучнай справе: 29 верасня на бульбяным полі грузавік наехаў на васьмікласніцу Віку Папчэню. 13-гадовая дзяўчынка загінула на месцы, піша nn.by.

На лаве падсудных кіроўца грузавіка Павал Цыбін. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Цыбіну — 22 гады. Ён працуе кіроўцам у агракомплексе «Хоўхлава» з жніўня 2015 года. Жанаты, выхоўвае паўтарагадовага сына.

Паўла не ўзялі пад варту, ён знаходзіцца на волі. На працэс прыйшоў з маці. Жанчына плакала, сам хлопец выглядаў вельмі нервова.

Пацярпелымі па справе праходзяць бацькі школьніцы.

Паводле версіі абвінавачвання Цыбін меў магчымасць бачыць дзяцей, і падчас руху «праявіў злачынную халатнасць» і «не прыняў своечасовых мер, каб спыніць транспартны сродак».

Сваю віну хлопец прызнаў цалкам.

Досвед кіравання ў Цыбіна з 2013 года. За гэты час у хлопца было некалькі парушэнняў ПДР — за адсутнасць дакументаў аб праходжанні тэхагляду і непрышпілены рэмень.

28 верасня Цыбіна накіравалі ў камандзіроўку на сельгаспрадпрыемства «Усход-Агра». На наступны дзень ён атрымаў загад ехаць на поле, дзе і здарылася бяда.

У той дзень хлопец паспеў зрабіць толькі адзін рэйс з сабранай бульбай, пасля якога вярнуўся на поле. Бульбу зноў загрузілі.

«Працоўныя злезлі, памочніца брыгадзіра сказала, што можна ехаць. Падаў некалькі сігналаў і пачаў рух. Хуткасць была блізу 10 км/ч Праехаць трэба было блізу 80 метраў, — дае паказанні Цыбін. — Я паехаў, глядзеў у люстэрка — побач з машынай нікога не бачыў. Потым развярнуўся, спыніўся — трэба было пагаварыць з іншым кіроўцам. І тут да мяне падбеглі, кажуць, што я чалавека пераехаў. Я пабег туды».

Цыбін папрасіў прабачэння ў бацькоў загінулай: «Мне з гэтым грузам усё жыццё хадзіць. Я разумею, што дзяўчынку не вернеш...»

Ён прызнаецца, што сапраўды мог не заўважыць дзяўчынку: пахмурнае надвор'е, цёмнае адзенне, шмат людзей...

Бацькам загінулай Цыбін ужо выплаціў 1 тысячу рублёў: «Гэта мае грошы, і ў людзей пазычаў, і гаспадарка мая дапамагла».

Затым некалькі пытанняў задаў суддзя Аляксей Іршын.

«Там было якое-небудзь распараджэнне не ехаць па (непрыбранай) бульбе?» — пацікавіўся суддзя.

Павел патлумачыў, што не мог ні павярнуцца, ні праехаць наперад.

«Я сам з вёскі. Ведаю, што такое дзяржаўнае... Там паўсюль людзі разварочваліся па бульбе».

Ён так рабіць не хацеў, а спераду яшчэ збіралі бульбу. Таму і паехаў заднім ходам.

Выслухалі ў судзе і маці загінулай Юлію Папчэню.

Аб тым, што пасылаюць на бульбу, дачка сказала маці за дзень, напярэдадні. 29 верасня Віка выйшла з дому і пайшла да сяброўкі, потым з ёй — на поле. А потым тая ж сяброўка прынесла Юліі заплечнік Вікі і паведаміла, што здарылася.

Цыбін да іх не прыходзіў.

«Яго я не бачыла. З яго калгасу прыходзілі дзве жанчыны. Прынеслі канверт, прасілі прабачэння. Я адказала: Бог даруе», — распавяла Юлія Папчэня.

Пракурор спытаў, як пакараць абвінавачанага.

«На меркаванне суду».

Пазоў аб кампенсацыі маральнай або матэрыяльнай шкоды жанчына адмовілася падаваць.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках