27 красавiка 2024, Субота, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі легендарны замак караля Артура

Навукоўцы знайшлі легендарны замак караля Артура

Размяшчэнне Камелоту назваў прафесар ангельскай літаратуры.

Прафесар ангельскай літаратуры Пітэр Філд заявіў аб тым, што замак караля Артура – героя шматлікіх легенд і паданняў - Камелот мог размяшчацца на тэрыторыі былога рымскага форта Камуладунум каля горада Хадэрсфілд у Заходнім Ёркшыры, піша telegraf.com.ua.

Паведамленне аб высновах навукоўца было апублікаванае на сайце Бангарскага ўніверсітэта. Са сцвярджэнняў Філда, у рымскія часы форт меў назву Камуладунум, што азначае «форт бога Камула», але з часам назва магло трансфармавацца ў Камелот.

Нягледзячы на тое, што форт быў невялікім і пад 500 год паспеў заняпасці, яго месцазнаходжанне заставалася важным для брытаў, бо ён размяшчаўся на стратэгічнай дарозе, што злучала два цэнтры супраціву ўварвання англасаксаў: Чэстар на захадзе і Ёрк на поўначы.

У жніўні гэтага года брытанскія археолагі выявілі руіны замка, які, як мяркуецца, мог належаць каралю Артуру. Руіны былі выяўленыя каля вёскі Тынтагель – месца, якое традыцыйна згадваецца ў легендах, звязаных з імем караля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках