27 красавiка 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговае няшчасце з рэактарам БелАЭС?

51
Чарговае няшчасце з рэактарам БелАЭС?

З непацверджанай інфармацыі, надзвычайнае здарэнне з рэактарам для Астравецкай АЭС здарылася пры яго перавозцы ў Талачынскім раёне.

Аб новым НЗ з рэактарам для БелАЭС паведаміў чытач сайта charter97.org.

«Ёсць інфармацыя, што сёння ўночы перавозіўся чыгуначным транспартам новы корпус рэактара АЭС і паблізу станцыі Слаўнае (Талачынскі раён), корпусам была зачэпленая апора кантактнай сеткі. Наколькі моцныя пашкоджанні невядома», - паведаміў чытач.

Раней паведамлялася, што новы корпус рэактара першага энэргаблока Астравецкай АЭС павінен прыбыць у Астравец у канцы года.

Нагадаем, гэта ўжо не першы інцыдэнт з рэактарам на БелАЭС. Уночы з 9 на 10 ліпеня на Астравецкай АЭС пры правядзенні падрыхтоўчых работ корпус рэактара абарваўся з вышыні 2-4 метры. Праз два тыдні Міністэрства энэргетыкі Беларусі заявіла аб няштатнай сітуацыі «на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ для яго перамяшчэння ў гарызантальнай плоскасці».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках