30 красавiка 2024, aўторак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаночая нацыянальная каманда Беларусі разграміла каманду Косава

1
Жаночая нацыянальная каманда Беларусі разграміла каманду Косава
ФОТА З САЙТА GP.BY

Беларускія гандбалісткі перамаглі спартовак Косава і выйшлі ў плэй-оф кваліфікацыі ЧС-2017.

Жаночая нацыянальная каманда Беларусі разграміла каманду Косава ў заключным матчы ў рамках хатняй кваліфікацыі чэмпіянату свету-2017 - 31:13, паведамляе «Прессбол».

Нашы суайчынніцы датэрмінова забяспечылі сабе першае месца ў групе, а разам з ім і ўдзел у раўндзе плэй-оф кваліфікацыі. Матчы накаўт-раўнда пройдуць у чэрвені 2017 года.

Беларусь - Косава - 31:13 (16:6)

Беларусь: Кумпель, Шут; Мазго (9), Азоліна (5), Ільіна (4), Шаманоўская (4), Коціна (3), Васілеўская (3), Емяльяненка (2), Сяліцкая (1), Несцярук, Арцюховіч, Ежыкава, Лобач, Дронава, Яшчук.

Выніковая табліца групы 2: Беларусь - 6 балаў (3 матчы), Турцыя - 4 (3), Швэйцарыя - 2 (3), Косава - 0 (3).

2.12. Беларусь - Турцыя - 37:23, Швэйцарыя - Косава - 36:21. 3.12. Беларусь - Швэйцарыя - 35:27, Турцыя - Косава - 36:18. 4.12. Турцыя - Швэйцарыя - 29:25, Косава - Беларусь - 13:31.

Нацыянальныя каманды Беларусі і Турцыі прабіліся ў плэй-оф кваліфікацыі. Лёсаванне накаўт-раўнда пройдзе 18 снежня 2016 года ў Швэцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках