27 красавiка 2024, Субота, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі просты спосаб палепшыць зрок

4
Навукоўцы назвалі просты спосаб палепшыць зрок

У даследаванні Лонданскай школы гігіены ўдзельнічалі больш за 3 тысячы чалавек.

Сучасныя дзеці і падлеткі праводзяць мала часу, гуляючы на вуліцы. І гэта небяспечна, бо недахоп сонечнага святла правакуе з'яўленне праблем са зрокам. Як адзначае The Daily Mail, супрацоўнікі Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны паказалі: уздзеянне УФ-прамянёў У-спектру зніжае рызыку развіцця міопіі (блізарукасці), піша meddaily.ru.

Асабліва важна праводзіць дастаткова часу на сонцы ў маладосці. Гэта дазволіць зберагчы зрок у дарослым узросце. Вядома: міопія - складанае адхіленне, на якое ўплывае цэлы комплекс фактараў. І гэтую тэму навукоўцы даследавалі на прыкладзе блізу 4000 чалавек 65 гадоў і старэйшых. Навукоўцы правяралі якасць зроку добраахвотнікаў, забіралі на аналіз кроў і праводзілі апытанне, якое тычылася ладу жыцця людзей.

Пасля таго, як былі прынятыя ў разлік ўсе магчымыя фактары, засталася група з 371 чалавека з міопіяй і 2797 здаровых людзей. Выявілася, павелічэнне долі ўздзеяння УФ-прамянёў ва ўзросце 14-19 гадоў і ў 20-39 гадоў дазваляла знізіць рызыку блізарукасці. А вось дабаўкі з вітамінам D ніяк статыстычна не ўплывалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках