4 траўня 2024, Субота, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве ўзнагародзілі загінулых за Украіну беларусаў

12

Міхаіл Жызнеўскі і Алесь Чаркашын атрымалі пасмяротна ўзнагароду «Герой-кіянін».

Сёння ў будынку Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі нагрудным знакам «Герой-кіянін» узнагародзілі жыхароў Кіева, якія загінулі на Майдане і ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе.

Узнагароды пасмяротна атрымалі таксама трое беларусаў. Узнагарода «Герой-кіянін» - грамадская ініцыятыва, якая рэалізуецца пры падтрымцы «Саюза ветэранаў АТА» і «Украінскай асацыяцыі ветэранаў АТА».

Журналістка Аліна Фартуна піша, што сярод узнагароджаных - грамадзяне Беларусі Міхаіл Жызнеўскі і Алесь Чаркашын (пазыўны Тарас). Па ўзнагароды прыехалі іх сваякі.

Таксама ўзнагароду далі Віталю Ціліжэнку (пазыўны Кекс), украінцу, які стварыў тактычную групу «Беларусь». «Кажуць, што Героі не паміраюць. Не, яны паміраюць. Яны першымі ідуць на барыкады, у бой. Героі паміраюць, а мы павінны памятаць іх» - заявіла падчас цырымоніі валанцёрка Вольга Галчэнка.

Міхаіл Жызнеўскі быў другім у ліку ахвяр расстрэлаў Еўрамайдану з «Нябеснай Сотні» - змагароў, якія загінулі на барыкадах за свабоду і незалежнасць Украіны. Украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.

Актывіст з Берасця Алесь Чаркашын быў паранены 10 жніўня 2015 года ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасля некалькіх тыдняў комы. Алесь Чаркашын ваяваў пад пазыўным «Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе ДОБРААХВОТНІЦКАГА ўкраінскага корпуса «Правага сектара». У свой час Алесь Чаркашын быў сябрам моладзевага руху «Зубр». Таксама ён вядомы сваім актыўным удзелам у дзейнасці аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Украінец Віталь Ціліжэнка загінуў падчас танкавай атакі прарасейскіх баевікоў пад Валнавахай. Баец дапамагаў у арганізацыі тактычнай групы «Беларусь», абараняў Еўрамайдан, быў добраахвотнікам у АТА.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках