27 красавiка 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Верагоднасць аднаўлення баёў на Данбасе высокая

Парашэнка: Верагоднасць аднаўлення баёў на Данбасе высокая
Пятро Парашэнка
ФОТА: АР

Перспектыва аднаўлення поўнамаштабных баявых дзеянняў на ўсходзе з'яўляецца досыць высокай.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Пятро Парашэнка падчас цырымоніі датэрміновага выпуску слухачоў Нацыянальнага ўніверсітэта абароны ім. Чарняхоўскага, паведамляе Украінская праўда.

«Перспектыва аднаўлення поўнамаштабных баявых дзеянняў на ўсходзе пры сістэматычным парушэнні агрэсарам абавязанняў, узятых Расеяй на сябе ў Менску, выразна праглядаецца на нашых радарах», - адзначыў Парашэнка.

З гэтым, як заявіў прэзідэнт, і звязаныя датэрміновыя выпускі вайскоўцаў, якія адбываюцца ва Украіне ўжо другі год.

«Нават пры самым аптымістычным сцэнары на Данбасе, пры працяглым перамір'і, вайсковая пагроза з усходу застанецца актуальнай як у доўгатэрміновай, так і ў кароткатэрміновай перспектыве», - адзначыў Парашэнка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках