3 траўня 2024, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША мяняюць вайсковы бюджэт праз пагрозы з Расеі і Кітаю

2
ЗША мяняюць вайсковы бюджэт праз пагрозы з Расеі і Кітаю
ФОТА: EPA

Упершыню за 25 гадоў Пэнтагон пераразмяркоўвае выдаткі на ўзброеныя сілы ў сувязі з пагрозамі з боку Расеі і Кітаю.

Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Эштан Картэр, піша «Наша ніва».

На 2017 бюджэтны год Пентагон просіць $582,7 мільярда, у тым ліку $71,4 мільярда на навуковыя даследаванні і распрацоўку новай тэхнікі, $7,5 мільярда на барацьбу з ІД, $8,1 мільярда на субмарыны, $1,8 мільярда на папаўненне запасаў боепрыпасаў.

Акрамя РФ і Кітаю, у ліку пагроз Картэр назваў КНДР, Іран ды «Ісламскую дзяржаву».

«Мы павінны мець - і пра гэта павінны ведаць у свеце - магчымасць нанесці тэхналагічна развітаму супраціўніку непрымальныя для яго страты, каб ён альбо ўстрымаўся ад правакацыйных дзеянняў, альбо глыбока пашкадаваў пра іх, калі пойдзе на такія дзеянні», - сказаў Картэр.

«У гэтым кантэксце Расея і Кітай - нашыя найбольш значныя канкурэнты», - дадаў ён.

У чатыры разы падвысяцца выдаткі на еўрапейскую ініцыятыву падтрымкі хаўруснікаў (European Reassurance Imitative) - да $3,4 мільярда з $789 млн. Яна была адкрытая ўлетку 2014 года ў адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны. У яе ўваходзяць сталая прысутнасць і ратацыя амэрыканскіх войскаў у Еўропе, супольныя манеўры, дапамогу ў сфэры бяспекі краінам, якім пагражае Расея, у тым ліку Грузіі, Украіне і Малдове.

Пэнтагон таксама павялічыць выдаткі на кібэрбяспеку, касмічныя праекты, вайсковы флот.

Такім чынам, большая, чым раней, дзель выдаткаў будзе ісці на падрыхтоўку да канфліктаў з рэгулярнымі войскамі і флотамі, менш увагі будзе надавацца тэме, якая займала думкі вайскоўцаў ЗША апошнія 25 гадоў - барацьбе з фармаваннямі ваеўнікоў і тэрарыстаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках