«Сенатар» і бізнэсовец Андрэй Паўлоўскі памілаваны Лукашэнкам
49- 15.03.2016, 17:32
- 17,139
Заснавальнік кампаніі «Біякам» кампенсаваў шкоду сумай 20 млн даляраў.
Уладальнік групы кампаній «Біякам» Андрэй Паўлоўскі памілаваны Лукашэнкам, заявіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык журналістам 15 сакавіка, паведамляе tut.by.
З ягоных слоў, бізнэсовец кампенсаваў нанесеную шкоду сумай 20 млн даляраў і быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці.
«Акт памілавання ўвайшоў у законнае дзеянне», - сказаў Вакульчык.
Як раней пісаў сайт charter97.org бізнэсоўца і сенатара Андрэя Паўлоўскага, заснавальніка гарадзенскай кампаніі «Біякам», затрымалі ў канцы кастрычніка 2015 года.
У лістападзе паведамлялася, што ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Бізнэсоўца вінавацілі ў нявыплаце падаткаў на 144 млрд рублёў пры пастаўках харчовых дабавак, ветэрынарных прэпаратаў, а таксама матэрыялаў і тэхналагічнага абсталявання для аграпрамысловага комплексу.