ЗША разглядаюць ідэю ваеннай аперацыі на Кубе
3- 2.05.2026, 20:31
Дональд Трамп вывучае варыянты прымянення сілы.
ЗША разглядаюць магчымасць правядзення ваеннай аперацыі на Кубе з мэтай змены ўлады, аднак прыярытэт па-ранейшаму аддаецца дыпламатычным метадам.
Пра гэта паведамляе Politico.
Паводле звестак крыніц выдання, Вашынгтон пакуль можа адмовіцца ад поўнага дэмантажу існуючага рэжыму, але чакае адстаўкі шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў.
Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што адміністрацыя Дональда Трампа вывучае варыянты прымянення так званай «кінетычнай сілы», то-бок ваенных мер дзеля звяржэння кубінскага ўрада.
Сітуацыя развіваецца на фоне ціску з боку ўплывовай кубіна-амерыканскай дыяспары ў Фларыдзе, якая настойвае на поўным ліквідаванні камуністычнага кіраўніцтва Кубы. У той жа час адміністрацыя Трампа, відаць, гатовая разгледзець менш радыкальныя сцэнары.
Па словах крыніц, на дадзены момант ЗША робяць стаўку на дыпламатычныя інструменты і спрабуюць пераканаць кубінскія ўлады правесці змены, найперш у эканоміцы.
Як адзначае Politico, Дональд Трамп і прадстаўнікі ягонай адміністрацыі заяўлялі, што іх можа задаволіць кампраміс, які прадугледжвае правядзенне эканамічных рэформаў на Кубе.