28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсійны ўзрост падвысяць на наступным тыдні?

76
Пенсійны ўзрост падвысяць на наступным тыдні?
ФОТА: КОММЕРСАНТ

На наступным тыдні Лукашэнка мае намер падпісаць дакументы, якія тычацца пенсійнай сістэмы.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе, прысвечанай абмеркаванню гэтай тэмы, паведамляе БелТА.

«Сёння мы павінны выйсці на развязанне гэтай праблемы, каб, як і ў ЖКП, так і ў гэтым пытанні, паставіць кропку, і на будучым тыдні прэзідэнт падпісаў адпаведныя дакументы, прыняўшы пастанову аб гэтых пытаннях», - сказаў правадыр.

Развязанне пытання ўдасканалення пенсійнай сістэмы нельга зводзіць толькі да пенсійнага ўзросту, сказаў ён:

«Гэта важнае пытанне, яно сёння на языках, але гэта не ўся пенсійная сістэма. Акрамя пенсійннага ўзросту як мінімум ёсць яшчэ праблема ўдасканалення самой пенсійнай сістэмы, гэта значыць фармавання пенсійнага фонду і, скажам шчыра, у выніку - сумы пенсіі», - сказаў Лукашэнка.

Раней сайт charter97.org паведамляў пра тое, што Указ №570 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння» ставіць людзей на грань вымірання.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках