26 красавiка 2024, Пятніца, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павысіў пенсійны ўзрост

204
Лукашэнка павысіў пенсійны ўзрост
Фотa: belta.by

Дыктатар падпісаў сёння адпаведны ўказ.

Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ №137 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Дакумент накіраваны на «ўдасканаленне пенсійнага забеспячэння ў сацыяльна-дэмаграфічных умовах».

Указам прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамi - 58 гадоў; аналагічнае павелічэнне (на 3 гады за 6 гадоў) ўзросту, які дае права на льготныя працоўныя пенсіі і пенсіі за выслугу гадоў; суразмернае агульнаграмадзянскае паступовае павышэнне гранiчнага ўзросту знаходжання на вайсковай службе вайскоўцаў.

У адпаведнасці з указам рэкамендавана кіраўнікам арганізацый (незалежна ад формаў уласнасці) больш шырока прымяняць практыку ўдзелу наймальнікаў і работнікаў у праграмах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.

Нагадаем, што раней грамадскае аб'яднанне беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне» супаставіла пенсійны ўзрост у розных краінах, працягласць жыцця, сярэднюю суму пенсій і колькасць супрацоўнікаў міліцыі, прыйшоўшы да высновы - у Беларусі перш чым павышаць пенсійны ўзрост, неабходна скараціць у краіне колькасць міліцыі.

Экспэрты больш за ўсё асцерагаюцца, што рэформа абмяжуецца павышэннем пенсіённага ўзросту. «Гэта дасць эфект толькі ў кароткатэрміновай перспектыве», - папярэджвала старшая навуковая супрацоўніца Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова. Паводле яе ацэнкі, нават калі б Лукашэнка абраў самы смелы варыянт (на пяць гадоў для абодвух полаў), «ужо даслоўна праз 10-15 гадоў нам давялося б вярнуцца да гэтага пытання».

На важнасць пераразмеркавання нагрузкі ў напаўненні пенсійнага фонду паміж работнікам і наймальнікам звярнулі ўвагу экспэрты Бізнэс саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага (БСПН). «Змены павінны быць комплекснымі. Пенсійнай сістэме неабходна надаць статус страхавой, і сам работнік, а не толькі наймальнік, павінен назапашваць сабе пенсію. Паміж памерам узносаў і пенсіяй павінна быць прамая сувязь», - акрэсліла асноўныя контуры пенсійнай рэформы, неабходнай Беларусі, дырэктарка БСПН Жанна Тарасевіч.

Напісаць каментар 204

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках