15 траўня 2024, Серада, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі журналіст-фрылансер зашыў сабе рот

7

Кастусь Жукоўскі хацеў прыцягнуць увагу да ціску на незалежных журналістаў.

Суд разгледзеў чарговую справу ў дачыненні да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага 15 красавіка. За сюжэт для тэлеканала Белсат ён вымушаны заплаціць 35 базавых адзінак.

Жукоўскага абвінавацілі ў парушэнні арт. 22.9 КаАП («незаконны выраб прадукцыі СМІ»). Нагодай стаў сюжэт у эфіры Белсата.

Пры гэтым маёр Шукель з Цэнтральнага РАУС Гомеля не агучыў назвы і часу выхаду відэаматэрыялу, а толькі сказаў, што ў ім ішла гаворка аб Беларускім таварыстве Чырвонага крыжа.

Міліцыянт хацеў выклікаць Кастуся Жукоўскага на размову ў РАУС, але той не пагадзіўся. Пасля журналісту даслалі позву ў суд.

Канстанціна Жукоўскага ў гэтым годзе ўжо 6 разоў штрафавалі, паводле аднаго і таго ж артыкула КаАП.

На знак пратэсту журналіст зашыў сабе рот, каб прыцягнуць увагу да ціску на незалежных журналістаў.

8 красавіка той самы маёр Шукель склаў адміністрацыйны пратакол у дачыненні да журналісткі Ларысы Шчыраковой (таксама за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»). Яе абвінавачваюць у тым, што яна зрабіла відэасюжэт пра візіт у Гомельскую абласную арганізацыю таварыства Чырвонага крыжа прадстаўніка ААН у справах уцекачоў Жана-Іў Бушарды.

Пры гэтым сама журналістка адмаўляе сваё аўтарства, кажа, што прысутнічала на сустрэчы, але выпадкова выдаліла запіс з флэш-карты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках