16 красавiка 2024, aўторак, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» аднавіла палёты ў Шарм-эш-Шэйх

«Белавія» аднавіла палёты ў Шарм-эш-Шэйх

Чартэры ў егіпецкі горад плануецца выконваць раз на 10 дзён.

Авіякампанія «Белавія» пасля перапынку ў некалькі месяцаў з сённяшняга дня аднаўляе чартэрныя рэйсы ў Шарм-эш-Шэйх (Егіпет), паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе авіяперавозчыка.

«Белавія» аднаўляе чартэрныя рэйсы ў горад, які называюць жамчужынай Чырвонага мора. Ужо з сённяшняга дня мы пачынаем рэйсы ў Шарм-эш-Шэйх», - адзначаецца на старонцы авіяперавозчыка ў «Фэйсбуку».

Чартэры ў егіпецкі горад плануецца выконваць раз на 10 дзён. «Квіткі на чартэрныя рэйсы мы не рэалізуем. У нас у гэтым кірунку заказчыкам з'яўляецца адна туркампаніі, квіткі можна набыць альбо з яе дапамогай, альбо з дапамогай турагентаў», - удакладнілі спецыялісты.

Выкананне рэйсаў у Шарм-эш-Шэйх «Белавія» прыпыніла з 10 снежня з камерцыйных прычын. Раней гендырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў адзначаў: «Мы прынялі гэтую пастанову, зыходзячы з заявак нашых партнёраў - турфірм, якія фармуюць групы ў гэтым кірунку. Ахвотных адпачыць у Шарм-эш-Шэйху стала значна менш».

У Хургаду беларускі авіяперавозчык лётаў у тым аб'ёме, які быў запланаваны. Намеснік генеральнага дырэктара ў маркетынгу і замежнаэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігар Чаргінец раней запэўніваў, што ў новым сезоне рэйс у Шарм-эш-Шэйх «стоадсоткава акупіцца».

Браняванне і продаж тураў у Егіпет на лета і вясну вяліся з зімовых месяцаў. Пры гэтым намеснік кіраўніка авіякампаніі звяртаў увагу, што на прыняцце пастаноў аб аднаўленні палётаў у кірунку Менск - Шарм-эш-Шэйх не ўплываюць ніякія іншыя прычыны, акрамя камерцыйных.

Нагадаем, што 6 лістапада мінулага года прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пагадзіўся з прапановай прыпыніць палёты ў Егіпет да высвятлення прычын авіякатастрофы самалёта А321.

Самалёт A321 расейскай авіякампаніі «Кагалымавія», які выконваў рэйс 9268 Шарм-эш-Шэйх - Санкт-Пецярбург, разбіўся 31 кастрычніка на Сінайскай паўвыспе. Загінулі 217 пасажыраў і сем чальцоў экіпажа. Большасць пасажыраў былі расейцамі. На борце таксама знаходзіліся чацвёра грамадзян Украіны і адзін беларус.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках