26 красавiка 2024, Пятніца, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна перамагла на «Еўравізіі»

334
Украіна перамагла на «Еўравізіі»

Другое месца заняла Аўстралія, на трэцім – Расія.

Скончылася галасаванне на еўрапейскім песенным конкурсе «Еўравізія – 2016», які ў гэтым годзе прымала Швецыя.

Выступоўка ад Украіны Джамала выканала песню «1944», у якой апавядаецца пра трагедыю крымскататарскага народа.

Выканаўшы песню «1944», яна атрымала ў выніку 534 галасы. На другім месцы спявачка з Аўстраліі Дамі Ім, якая атрымала 511 галасоў. Расійскі выканаўца Сяргей Лазараў на трэцяй пазіцыі, ён атрымаў 491 голас.

Пасля двух паўфіналаў у выніковай гонцы за перамогу змагаліся прадстаўнікі 26 краін – па 10 тых, хто прайшоў з кожнага паўфіналу. А таксама Швецыі як пераможцы мінулагодняга конкурсу і краіны «вялікай пяцёркі». На сцэне ў Стакгольме выступілі артысты з Грузіі, Германіі, Венгрыі, Ізраіля, Італіі, Латвіі, Літвы, Мальты, Польшчы, Расіі, Сербіі, Іспаніі, Швецыі, Арменіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Азербайджана, Бельгіі, Нідэрландаў, Украіны, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Харватыі, Кіпра, Чэхіі, Францыі.

Пасля ўдзельнікаў конкурсу на сцэне «Еўравізіі» выступіў вядомы амерыканскі поп-выканаўца Джасцін Тымберлэйк.

Напісаць каментар 334

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках