23 траўня 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў закон аб «абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі»

83
Лукашэнка падпісаў закон аб «абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі»

Закон Рэспублікі Беларусь ад 11 траўня 2016 г. №362-З апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць «дадатковыя меры па абароне дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю і развіццю».

Як паведамляе БелТА, змены і дапаўненні ўносяцца ў законы аб правах дзіцяці, аб рэкламе, аб сродках масавай інфармацыі, аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, а таксама аб выдавецкай справе. Большасць паправак пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2017 года.

Між іншым, закон уводзіць маркіроўку інфармацыйнай прадукцыі з указаннем узроставай катэгорыі: «0+» (што азначае без абмежаванняў), «6+» (для асоб, якія дасягнулі шасці гадоў), а таксама катэгорыі «12+», «16+» і «18 +».

Цяпер юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца вытворчасцю і (або) распаўсюджваннем інфармацыйнай прадукцыі, будуць абавязаны надаваць такой прадукцыі знак узроставай катэгорыі.

Паводле новага закона, уласнікі кампутарных клубаў, інтэрнэт-кавярняў і іншых месцаў, дзе ёсць калектыўны доступ карыстальнікаў інтэрнэту, а таксама ўстановы адукацыi абавязаныя ўжываць разнастайныя сродкі, каб не распаўсюджваць сярод дзяцей інфармацыю, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках