20 красавiка 2024, Субота, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік менскага аэрапорта скраў гадзіннік у пасажыркі

8
Супрацоўнік менскага аэрапорта скраў гадзіннік у пасажыркі
ФОТА: AIRPORT.BY

Супрацоўнік Нацыянальнага аэрапорта Мінск падазраецца ў крадзяжы наручнага гадзінніка ў пасажыркі ў зоне перадпалётнага надгляду.

Пра гэта паведаміў БелТА супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Марчанка.

Паводле ягоных слоў, у дачыненні да супрацоўніка аэрапорта распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Мужчыну, згодна з артыкулам, пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках