30 красавiка 2024, aўторак, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатограф падаў пазоў да БТ

17

Антон Матолька ўбачыў свае здымкі паўночнага ззяння ў Беларусі ў навінах на тэлеканале "Беларусь-1".

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БАЖ.

Антон Матолька заяўляе, што ў яго скралі здымкі. Яшчэ ў сакавіку 2015 ён накіраваў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ліст-прэтэнзію, у якім напісаў аб парушэнні аўтарскіх правоў і ўчыненні маральнай шкоды. Фатограф прапанаваў публічна выбачыцца ў выпуску навін на "Беларусь 1", заплаціць 10 млн рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды і 5 млн 400 тысяч - у якасці кампенсацыі парушэння маёмасных правоў.

Тады старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў сваім адказе паведаміў фатографу, што фота было ў "свабодным доступе" ў інтэрнэце і што аўтар здымкаў не забараніў іх выкарыстанне. Прэтэнзію Матолькі Давыдзька назваў "неабгрунтаванай", пры гэтым спаслаўшыся на законы "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" і "Аб сродках масавай інфармацыі".

Цяпер справу фатографа супраць БТ будзе разглядаць Вярхоўны суд Беларусі. Папярэднія слуханні аб пазове прызначаныя на 9 чэрвеня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках