1 траўня 2024, Серада, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошні выступ Юрыя Захаранкі ў Вярхоўным Савеце

59

Генерал-маёр Захаранка заявіў пра датычнасць Лукашэнкі да карупцыйных схем.

Юрый Захаранка ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі на выбарах у ліпені 1994 года і пасля перамогі Лукашэнкі быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў. У кастрычніку 1995 года Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку, а ў красавіку міністар быў паніжаны ў званні да палкоўніка міліцыі і звольнены з МУС нібыта за «грубыя фінансавыя парушэнні ды хібы ў працы».

Былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка бясследна знік 17 гадоў таму. Справа аб ягоным знікненні фарфсмальна цягнецца дагэтуль. Маці Юрыя Захаранкі, 92-гадовая Ульяна Захаранка з 1999 года чакае праўды пра лёс сына.

Паводле слоў праваабаронцаў, якія дапамагаюць Ульяне Захаранцы, афіцыйныя следчыя органы не маюць па справе ніякай інфармацыі.

Відэа апошняга выступу Юрыя Захаранкі ў Вярхоўным Савеце Беларусі апублікаваў «Белсат».

Паводле слоў паплечнікаў Захаранкі, справа аб ягоным знікненні даўно магла быць перададзеная ў суд, але не хапае палітычнай волі, бо галоўнымі меркаванымі падазраванымі ў знікненні былога кіраўніка МУС з'яўляюцца персоны, набліжаныя да кіраўніка дзяржавы, у тым ліку Віктар Шэйман, які цяпер займае пасаду памочніка прэзідэнта ў асобых даручэннях і былы камандзір вайсковай часткі спецназа ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка. Напярэдадні знікнення Захаранкі ўзначаліў выбарчы штаб экс-прэм'ера Міхаіла Чыгіра на альтэрнатыўных выбарах прэзідэнта ў 1999 годзе.

Пра тое, якім быў Юрый Захаранка ўзгадвае лідар Анатоль Лябедзька:

«Прамы, з абвостраным пачуццём справядлівасці. Такіх афіцэраў можна пералічыць па пальцах, і на вялікі жаль, людзям у пагонах у Беларусі няма на каго раўняцца».

У дэмакратычнай супольнасці мяркуюць, што Юрый Захаранка стаў ахвярай дзейнасці «эскадронаў смерці», якія ў канцы дзевяностых-пачатку двухтысячных займаліся ліквідацыяй найбольш амбітных і паспяховых прадстаўнікоў беларускай апазіцыі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках