25 красавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» адкрыла штотыднёвы рэйс у Палангу

2
«Белавія» адкрыла штотыднёвы рэйс у Палангу

Палёты ў міжнародны аэрапорт "Паланга" будуць выконвацца ў нядзелі, з 19 чэрвеня да 4 верасня.

ААТ "Авіякампанія "Белавія" адкрыла 19 чэрвеня штотыднёвы рэйс у Палангу, паведамляе БелТА.

Як адзначыў у часе прэзэнтацыі рэйса намеснік генеральнага дырэктара ў маркетынгу і ЗЭД "Белавія" Ігар Чаргінец, найперш ён разлічаны на адпачывальнікаў. У той жа час у кампаніі ўпэўненыя, што маршрут будзе запатрабаваны і сярод бізнэсоўцаў.

Намеснік гендырэктара авіякампаніі дадаў, што ў "Белавія" прааналізуюць запатрабаванасць новага рэйса.

"У будучыні можна будзе казаць аб павелічэнні чашчыні выканання", - мяркуе Ігар Чаргінец.

Гэта ўжо другі рэгулярны рэйс "Белавія" ў Літву. Першым пунктам у маршрутнай сетцы авіякампаніі сталася Вільня. Палёты ў Палангу будуць выконвацца пераважна на самалётах Boeing 737-500.

Плануецца, што з Менска борт будзе адпраўляцца а 10.15, а з Палангі - а 12.10 паводле мясцовага часу. Працягласць пералёту складзе 1 гадзіну 10 хвілін.

У Нацыянальным аэрапорце Менск пасажырам з Літвы будуць даступныя злучэнні для палётаў у Казахстан, Грузію, Расею, Украіну.

Мінімальны кошт квітка ў адзін бок у эканомкласе складзе ад 55 еўраў, а туды-назад - 99 еўраў (аэрапортавыя таксы і зборы ўлічаныя). "Белавія" стала восьмым вознікам, які адкрыў рэйсы ў міжнародны аэрапорт "Паланга".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках