9 траўня 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК: Статкевіч не мае права вылучацца ў «дэпутаты»

20
ЦВК: Статкевіч не мае права вылучацца ў «дэпутаты»
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: TUT.BY

Заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча можа быць разгледжаная толькі пасля зняцця судзімасці.

Заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў вылучэнні кандыдатам у «дэпутаты» Мікалая Статкевіча можа быць задаволеная пры зняцці судзімасці, заявіў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Я не ведаю, ці знятая са Статкевіча судзімасць. Калі ад яго паступіць заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, будзе зроблены запыт у МУС аб наяўнасці судзімасці. Калі судзімасць ёсць, то ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Статкевіч не мае права вылучацца кандыдатам у «дэпутаты». Калі судзімасць знятая - у гэтым выпадку акруговы выбаркам разгледзіць заяву, прыме пастанову аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы», - паведаміў Лазавік.

Як распавёў Мікалай Статкевіч, ягоная судзімасць пасля вызвалення ў жніўні 2015 года ўважаецца за не знятую цягам васьмі гадоў праз кваліфікацыю «масавых беспарадкаў» (арт.293 КК) як асабліва цяжкага злачынства.

Нагадаем, экс-палітвязень Мікалай Статкевіч 5 ліпеня падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў вылучэнні кандыдатам у «дэпутаты палаты прадстаўнікоў» па 105-й Старавіленскай выбарчай акрузе ў Менску.

«Гэта добрая акруга, яна мне падабаецца, бо ў яе межах і парк Янкі Купалы, і плошча Свабоды. Калі мяне зарэгіструюць, мы арганізуем чарговы «месячнік свабоды», так што акцыі будуць, і будуць адна за другой», - адзначыў ён.

Статкевіч не прызнае сваёй судзімасці за ўдзел у падзеях падчас прэзідэнцкіх «выбараў» 2010 года, якая не дазваляе яму быць зарэгістраваным у якасці кандыдата, і мае намер сваім вылучэннем правесці акцыю салідарнасці з былымі палітвязнямі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках