21 траўня 2024, aўторак, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Маладзечна маладога камбайнера зацягнула ў жняярку

25
Пад Маладзечна маладога камбайнера зацягнула ў жняярку
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Трагедыя адбылася ўвечары 31 ліпеня на полі каля вёскі Кілтаўцы Гарадоцкага сельсавета.

У Маладзечанскім раёне загінуў малады камбайнер.

Як паведамляе "Край.бай", у жняярку зацягнула 24-гадовага камбайнера. Трагедыя адбылася ўвечары 31 ліпеня на полі каля вёскі Кілтаўцы Гарадоцкага сельсавета.

«Камбайн належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Бярэзіна-Аграпрадукт», - сказаў пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі. - Няшчасны выпадак адбыўся а 17.30. Паводле папярэдніх звестак, камбайнер палез чысціць жняярку камбайна. І ў ёй атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Між іншым маладому чалавеку штыром прабіла галаву, перамалола косткі цела».

Праверку паводле факта смерці камбайнера праводзіць Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта. Трэба высветліць, у якім тэхнічным стане знаходзіўся камбайн. Прызначаная таксама экспертыза стану камбайнера перад трагедыяй. Паводле папярэдніх звестак, ён быў цвярозы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках