27 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску трамваі і тралейбусы размалявалі паводле эскізаў Малевіча

2

Размаляваны транспарт будзе ездзіць на найбольш людных маршрутах.

У Віцебску з'явіліся два трамваі і тралейбус, размаляваныя паводле эскізаў Казіміра Малевіча і Ніны Коган - сябраў знакамітай авангарднай мастацкай суполкі УНОВИС (Утвердители НОВого ИСкусства), паведамляе tut.by.

Малевіч і Коган стварылі ўласныя варыянты роспісу транспарту амаль стагоддзе таму - у 1920 годзе, да свята 1 траўня. Сучасную версію паводле іхніх эскізаў зрабілі старшы выкладчык кафедры дызайну ВДТУ Ілля Гурко і выкладчык каледжа культуры і мастацтваў Сцяпан Драздоў.

Акрамя малюнкаў, на транспарце змясцілі цытаты з трактатаў Малевіча (напрыклад, «Усё жыццё ў суботнік ператворым», «Для кожнай эпохі патрэбнае новае мастацтва»), інфармацыю пра аўтараў прац.

Арганізатары праекту паведамілі, што трамваі і тралейбус будуць ездзіць на найбольш людных маршрутах у месце не менш за год.

Старт незвычайнага транспарту адбыўся ў рамках святкавання Дзён Еўрапейскай спадчыны. Імпрэза ўваходзіць у праект «Гістарычна-культурная спадчына "Уновіс" - культурны код развіцця горада Віцебска», кіраўніком якога з'яўляецца Валянціна Кірылава.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках