28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будпляцоўцы ў Калодзішчах тоне экскаватар за $ 400 тысячаў

94
На будпляцоўцы ў Калодзішчах тоне экскаватар за $ 400 тысячаў
ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Машыну спрабуюць выратаваць другі дзень.

Спачатку працы на тэрыторыі будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі ў Калодзішчах ішлі паводле плана, але ўвечары 23 верасня 32-тонны экскаватар раптам пачаў тануць, паведамляе onliner.by. Багністая мясцовасць патроху засмоктвала машыну – стала зразумела, што самой ёй адтуль не выбрацца, і было пастаноўлена правесці выратавальную аперацыю. Пакуль беспаспяхова.

Хроніка падзей адсочваецца ў групе «Укантакце». «Машына прыехала працаваць на багністых грунтах. Як паведамілі на закрытым форуме экскаватарнікаў, у гэтым месцы палі пад дамамі на глыбіні 40 м вісяць без апоры на шчыльныя грунты. У сувязі з гэтым ёсць верагоднасць страты машыны ўжо да заўтрашняй раніцы», – першае паведамленне з'явілася ўвечары 23 верасня.

Фото с сайта onliner.by
Фото с сайта onliner.by

«Актыўна возяць ПГС (пясчана-гравійную сумесь) для ўшчыльнення грунту і падыходу выратавальнай тэхнікі. Ускладнены рух. На месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ. Экскаватар практычна знаходзіцца ў становішчы, калі назад шляху ўжо не будзе. Відавочцы, якія працавалі ў гэтым месцы, паведамляюць, што на глыбіні 8 м грунты пойдуць шчыльней. Рухавік у машыне маўчыць, у вадзе», – паведамлялася ў групе.

Фото с сайта onliner.by
Фото с сайта onliner.by

Ноччу выратаванне тапельца прадоўжылася, падвозілі пясок, але экскаватар няўмольна ішоў уніз: «Цягнулі двума такімі самымі 32-тоннымі гігантамі. На жаль, нічога не атрымалася. Экскаватар моцна лёг на адзін бок».

Сёння рана раніцай стала зразумела, што шанцаў выцягнуць машыну амаль не засталося.

Фото с сайта onliner.by

– Паводле папярэдніх звестак, экскаватар належыць дзяржаўнай арганізацыі, – апавёў стваральнік групы Арцём. – Падчас працы машыну пачало хіліць на правы бок. Мясціна тут багністая. Усе гэтыя дні, пачынаючы з пятніцы, яго цягнуць, учора рыхтавалі пад'язныя шляхі, каб выцягнуць машыну трасамі з дапамогай больш цяжкай тэхнікі. Пачалі цягнуць, але машына ўжо сышла на глыбіню: чым больш цягнуць, тым больш закопваецца.

Сёння ўночы экскаватар заліло балотам амаль цалкам. Працы прадаўжаюцца. Тэхніка каштуе $ 400 тысячаў, таму я не думаю, што яе кінуць гінуць. Вага экскаватара – 32 тоны, гэта адзін з самых вялікіх у сваім класе агрэгатаў. Выратавальныя працы будуць весціся да апошняга.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках