27 красавiка 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне праходзяць маштабныя зборы рэзэрвістаў

4
Ва Украіне праходзяць маштабныя зборы рэзэрвістаў

Больш за восем тысяч чалавек пройдуць перападрыхтоўку.

Ва Узброеных сілах Украіны пачаліся зборы рэзервістаў, у рамках якіх больш за восем тысяч чалавек пройдуць перападрыхтоўку. Пра гэта ў суботу, 3 верасня, паведамляе lenta.ru са спасылкай на сайт Мінабароны краіны.

Паводле інфармацыі ўстановы, зборы падзеляць на два этапы: з 3 да 15 верасня і з 12 да 24 верасня. Усяго прыцягнуць дзевяць брыгад.

Таксама ўдакладняецца, што даўкамплектаванне частак і падраздзяленняў будзе адбывацца ў пунктах сталай дыслакацыі (ПСД), а практычная частка пройдзе на палігонах і ў навучальных цэнтрах.

«Галоўная мэта вучэнняў - адпрацоўка механізму аператыўнага даўкамплектавання частак і злучэнняў сіламі рэзерву ў выпадку агрэсіі», - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.

Паводле звестак установы, цяпер ва Украіне блізу 85 тысяч рэзервістаў - людзей, якія адслужылі адзін год па мабілізацыі і якія ўдзельнічалі ў антытэрарыстычнай аперацыі.

29 жніўня ўкраінскае выданне «Вести» паведаміла, што Мінабароны разаслала ў ваенкаматы дырэктывы аб падрыхтоўцы да неадкладнай мабілізацыі. Суразмоўца газеты растлумачыў, што кіраўніцтва Украіны асцерагаецца правакацыі. Разам з тым «Вестям» не пацвердзілі гэтую інфармацыю ў ваенкаматах, спаслаўшыся на адсутнасць афіцыйнага ўказання ад уладаў краіны.

Пры гэтым міністр абароны Сцяпан Палтарака зняпраўдзіў гэтую інфармацыю, заявіўшы, што ўкраінскія ўлады пакуль не прымалі рашэнне аб чарговай хвалі мабілізацыі ў краіне.

Згодна з планам Мінабароны, чарговы прызыў на тэрміновую службу ва Узброеныя сілы Украіны пройдзе ў кастрычніку-лістападзе.

Паводле апошніх звестак ААН, у выніку ўзброенага супрацьстаяння ва Украіне загінулі 9,5 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках