28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва пабудуе агароджу на мяжы з Калінінградам

7
Літва пабудуе агароджу на мяжы з Калінінградам
ФОТА: LZINIOS.LT

Бюджэт Літвы гэтага года прадугледжвае будаўніцтва агароджы на мяжы з Калінінградам.

Пра гэта паведамляе партал Lietuvos žinios.

"Дагэтуль дзяржаўная мяжа Літвы і Калінінградскай вобласці пазначалася толькі адмысловымі знакамі і 13-метровай кантрольнай лініяй", — піша партал.

На яго ўзвядзенне ўлады маюць намер выдаткаваць 3,6 мільёна еўра.

Са слоў кіраўніка МУС Літвы, "гэтых сродкаў павінна выстарчыць на будаўніцтва агароджы. Каля яе будзе ўбудаваная мадэрнізаваная сістэма назірання за мяжой, сродкі на якую будуць знойдзеныя ў наступным годзе". Як сцвярджае партал, агароджа не стане "Кітайскай сцяной", проста яна не дазволіць увоз у краіну кантрабанды.

МУС плануе абвясціць конкурс на будаўніцтва, а самую агароджу можна будзе пачаць будаваць, як толькі дазволіць надвор'е. Наземная мяжа Літвы з Калінінградам складае ў даўжыню 255 кіламетраў. Даўжыня новага збудавання складзе амаль 135 кіламетраў ад акругі Вісцічэ, дзе перасякаюцца тры краіны – Польшча, Літва і Расея — да Нямунаса.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках