27 красавiка 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта прадаецца ніжэй за $56 за барэль

Нафта прадаецца ніжэй за $56 за барэль
Фота: AFP

Нафта даражэе з канца лістапада 2016 года.

Нафта эталоннай маркі Brent раніцай 16 студзеня прадаецца ніжэй за $56 за барэль, піша gordonua.com.

Між іншым, паводле стану на 10.45 каціроўкі на сакавіцкія ф'ючэрсы Brent складаюць $55,41 за барэль.

Нафта даражэе з канца лістапада 2016 года, пасля таго, як Арганізацыя краін экспарцёраў нафты вырашыла скараціць здабычу нафты на 1,2 млн барэляў – да 32,5 млн у дзень. Пастанову АПЕК абавязаліся выконваць некалькі буйных вытворцаў нафты, якія не ўваходзяць у картэль, у тым ліку і Расея.

Аналітыкі прагназуюць, што пастанова скараціць нафтаздабычу павялічыць цэны нафты. Паводле іх здагадак, у першай палове 2017 года цана нафты вырасце на $7-10.

На пачатку 2017 года цэны нафты выраслі да паўтарагадовага максімуму – $58,18 за барэль, але 9 студзеня каціроўкі пачалі падаць на фоне павелічэння экспарту сыравіны з Ірана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках