27 красавiка 2024, Субота, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украіна ніколі не вернецца ў стойла Расейскай імперыі

9
Парашэнка: Украіна ніколі не вернецца ў стойла Расейскай імперыі
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Ва Украіны ёсць «выразны план рэформаў і магутная палітычная воля для імплементацыі рэформаў».

Як паведамляе «ГОРДОН», пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з віцэ-прэзідэнтам Джо Байдэнам у Кіеве.

Гаворачы аб прагрэсе Украіны за апошнія тры гады, Парашэнка адзначыў, што «мы будуем новую, моцную, магутную, дэмакратычную Украіну».

«Гэта ўжо далёка не тая дзяржава, з якой мы пачыналі на этапе ўцёкаў збанкрутаванай і злачыннай улады на пачатку расейскай вайсковай агрэсіі. Гэта Украіна, якая мае годнасць, імкненне да дэмакратычных рэформаў. Гэта Украіна, якая больш ніколі не вернецца ў стойла Расейскай імперыі», – падкрэсліў ён.

Са слоў Парашэнкі, Украіна цяпер «надзейна абараняе дэмакратычныя каштоўнасці, правы і свабоды грамадзян, якія з'яўляюцца агульнымі каштоўнасцямі і для Украіны, і для ЗША».

Прэзідэнт уважае, што Украіна сёння «з'яўляецца гарантам невяртання Еўропы ў халодныя часы Савецкага Саюза».

Ён дадаў, што ва Украіны ёсць «выразны план рэформаў і магутная палітычная воля для імплементацыі рэформаў».

Сёння Джо Байдэн прыбыў ва Украіну з апошнім візітам у якасці віцэ-прэзідэнта. Падчас сустрэч з кіраўніцтвам Украіны ён будзе абмяркоўваць далейшую падтрымку Кіева з боку Вашынгтона, а таксама неабходнасць працягу рэформаў ва Украіне.

20 студзеня – у дзень інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа – тэрмін паўнамоцтваў адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы скончыцца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках