6 траўня 2024, панядзелак, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачобут: Продаж рэзідэнцыі кіпрскаму афшору – прыкмета крызісу ўлады

15
Пачобут: Продаж рэзідэнцыі кіпрскаму афшору – прыкмета крызісу ўлады
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ
ФОТА: AGENCJA GAZETA

У дыктатара сканчаюцца грошы на ўтрыманне ягоных «бункераў» і палацаў.

«Прыгожае жыццё» Лукашэнкі. Рэзідэнцыі растуць, як грыбы пасля дажджу. Іх ужо 17. Ёсць і борт нумар адзін. А на ім чаму б не паляцець у студзеньскія маразы і завеі ў цёплыя краі? Напрыклад, у Егіпет.

Не сціхаюць гучныя каментары пасля таго, як тэлеканал «Белсат» адкрыў і з дапамогай дрону зрабіў здымкі чарговай і дагэтуль не вядомай рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі. 11 гектараў у ваколіцах вёскі Кукелеўшчыны. І загадкавы продаж маёмасці ў афшор. За чый кошт банкет, пытанне простае, бо плацяць беларусы з уласных кішэняў. Усё, каб Лукашэнку было дзе прымаць гасцей. А часам і самому выехаць кудысьці. Ды захапіць з сабой сына Колю. І зноў жа, за дзяржаўны кошт.

«Думаю, што людзі прывыклі да таго, што ўлады непадкантрольныя грамадству, што яны прымаюць нейкія пастановы, на якія людзі не маюць уплыву. Таму грамадства назірае», – так журналіст Анджэй Пачобут пракаментаваў рэакцыю беларусаў на навіну пра чарговую рэзідэнцыю дыктатара.

Прычынай таго, што ў гісторыі пра рэзідэнцыю Лукашэнкі ў Шаршунах усплыў кіпрскі афшор, Анджэй Пачобут бачыць крызіс і тое, што «патрэбныя грошы»:

«Мне здаецца, што калі штосьці ідзе праз афшор, калі такім чынам прадаецца нейкае дзяржаўнае маёмасць, то гэта прыкмета крызісу».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках