27 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскіх дыпламатаў не прапусцілі ў Расею з Беларусі

9
Польскіх дыпламатаў не прапусцілі ў Расею з Беларусі

Дыпламатам з Польшчы адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Смаленскай вобласці з Беларусі.

Прычына адмовы – адсутнасць пастоў памежнага кантролю для пропуску грамадзян трэціх краін у РФ пры перасячэнні імі мяжы.

Пра гэта ТАСС паведамілі ў памежнай управе ФСБ рэгіёну.

Грамадзяне Польшчы, якія ехалі на двух аўтамабілях з дыпнумарамі. Яны былі спыненыя на мяжы Расеі і Беларусі на трасе Масква — Менск.

«Паколькі тут няма патрулёў памежнага кантролю для пропуску ў РФ грамадзян трэціх краін, дыпламатам было адмоўлена ва ўездзе і рэкамендавана перасекчы мяжу ў суседніх рэгіёнах», — патлумачыў ТАСС прадстаўнік расейскай памежнай управы Аляксандр Лазненка.

З ягоных слоў, на расейска-беларускай мяжы няма памежных пастоў, аднак на трасе пры ўездзе ў РФ стала дзяжурыць памежны патруль. За апошнія дні, дадаў прадстаўнік установы, было адзначана яшчэ некалькі аналагічных выпадкаў. Дыпламаты з іншых краін таксама спрабавалі ўязджаць у Расею праз мяжу з Беларуссю. Аднак усім замежнікам было адмоўлена ва ўездзе ў Смаленскую вобласць.

Шырока загаварылі аб праблеме перасячэння мяжы ў гэтым месцы грамадзянамі розных краін, у тым ліку і Польшчы, у верасні мінулага года. Тады пасольства Польшчы ў Маскве нават накіравала Расеі ноту. Там гаварылася, што расейскія памежнікі не прапускаюць праз мяжу РФ і Беларусі грамадзян Польшчы.

Ноту накіравалі пасля таго, як было адмоўлена ва ўездзе супрацоўніку польскай дыпмісіі. У памежнай управе адзначылі, што Расея і Беларусь яшчэ ў 1995 годзе мелі намер узгадніць рэжым уезду, выезду і знаходжання на тэрыторыі «саюзнай дзяржавы» грамадзян трэціх краін. Аднак гэтае пытанне дагэтуль не ўрэгуляванае.

Адзіны пункт, дзе замежнікі могуць перасекчы мяжу Расеі і Беларусі, знаходзіцца ў Бранскай вобласці на мяжы з Украінай, таму мае статус міжнароднага. Можна таксама праехаць праз КПП «Бурачкі» на мяжы Латвіі ды Расеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках