27 красавiка 2024, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджай збожжа пасля дапрацоўкі склаў усяго 7,5 мільёнаў тон

5
Ураджай збожжа пасля дапрацоўкі склаў усяго 7,5 мільёнаў тон

У 2016 годзе валавы збор збожжа паменшыўся на 13, 8% у параўнанні з папярэднім годам.

Беларусь у 2016 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый сабрала збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 7,5 млн тон, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат), піша interfax.by.

Зыходзячы са звестак камітэта, у параўнанні з 2015 годам валавы збор збожжа паменшыўся на 13, 8%.

У аб'ёмах вытворчасці збожжа больш за ўсё было сабрана ў Менскай вобласці — 1,9 млн тон, або 24,9% ад агульнага аб'ёму вытворчасці ў рэспубліцы.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у 2016 годзе, паводле інфармацыі Белстата, склала 31,5 ц/га супраць 36,5 ц/га ў 2015 годзе.

Як паведамілі ў Белстаце, у 2016 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць бульбы склала 6 млн тон, што адпавядае ўзроўню 2015 года. З аднаго гектара ўбранай плошчы было атрымана 205 ц бульбы (у 2015 годзе — 194 ц).

Вытворчасць агародніны павялічылася да 1,9 млн тон (на 11,8% больш) пры сярэдняй ураджайнасці 276 ц/га супраць 245 ц у 2015 годзе. У абароненым грунце выраблена 119,9 тысяч тон гародніны (6,3% ад агульнага аб'ёму вытворчасці).

Валавы збор цукровых буракоў у 2016 годзе склаў 4,3 млн тон, што на 30,3% больш за ўзровень 2015 года, пры сярэдняй іх ураджайнасці 446 ц/га (у 2015 годзе — 330 цэнтнераў).

Вытворчасць ільновалакна ў параўнанні з 2015 годам вырасла на 2% і склала 41,3 тысячы тон.

Нагадаем, у 2016 годзе ўраджай збожжа стаў самым нізкім з 2010 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках