27 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць уцекачоў з Украіны ў Беларусь можа быць завышана ў 100 разоў

7
Колькасць уцекачоў з Украіны ў Беларусь можа быць завышана ў 100 разоў

Лічба 160 тысяч уцекачоў з Украіны не мае нічога агульнага з рэальнасцю.

160 тысяч - столькі ўцекачоў з Украіны нібыта Беларусь прыняла ў 2014 годзе. Гэтая лічба не мае нічога агульнага з рэальнасцю, піша nn.by.

Паводле звестак Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, цягам 2014-2015 гадоў па статус уцекача або «за дадатковай абаронай» звярнуліся 1642 грамадзяніна Украіны. З іх толькі 1 грамадзянін Украіны атрымаў афіцыйны статус уцекача.

Часовы (на год) або сталы від на жыхарства за перыяд з 1 студзеня 2014 года да 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі атрымалі 35157 грамадзян Украіны. Гэта пераважна працоўныя мігранты.

Такім чынам, «плаваючая лічба» ўцекачоў завышаная, можа быць, нават у 100 разоў — магчыма, з мэтай атрымання ад ААН і ЕЗ дадатковых сродкаў, фармальна, на інфраструктуру для ўцекачоў.

Між тым лічба гастарбайтэраў уражвае. Імаверна, яшчэ больш украінцаў працуе ў Беларусі на часовых падпрацоўках, без афармлення дазволу на жыхарства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках