27 красавiка 2024, Субота, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сельгаспрадпрыемства на Смаргоншчыне прадалі сірыйцам

14
Сельгаспрадпрыемства на Смаргоншчыне прадалі сірыйцам

Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Крэва» Смаргонскага раёна з усёй яго маёмасцю купляюць сірыйскія інвестары.

Укладзеная дамова куплі-продажу, але ўся угода яшчэ не закончылася. Пра гэта 17 студзеня «Край.бай» распавёў першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама – начальнік управы сельскай гаспадаркі Ігар Шалудзін.

З ягоных слоў, маёмасны комплекс СВК «Крэва» пяройдзе ва ўласнасць пакупніка пасля аплаты 25% угоды. Гэта можа адбыцца пасля 10 лютага.

– Да гэтага тэрміну агучваць нейкую падрабязную інфармацыю думаю заўчасна, – адзначыў Ігар Шалудзін.

Тут, у Крэве, нам пакуль вядома, што новыя ўласнікі – сірыйцы паводле паходжання, але жывуць у Нідэрландах. Угода праходзіць на ўзроўні Гарадзенскага аблвыканкама. Ведаем таксама, што пакупнік яшчэ не зарэгістраваў свае правы на наша СВК у Дзяржаўным камітэце маёмасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным кадастравым агенцтве, - распавяла кіраўніца справамі Крэўскага сельскага савета Алена Жабінская.

Алена Жабінская адзначыла: у Крэве нікога не бянтэжыць, што сірыйцы стануць новымі гаспадарамі сельгаспрадпрыемства.

Чаго нам бянтэжыцца? Згодна з беларускім заканадаўствам, яны ўсё адно будуць падпарадкоўвацца нашаму сельсавету, – сказала субяседніца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках