27 красавiка 2024, Субота, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сенегале прайшла інаўгурацыя абранага прэзідэнта Гамбіі

У Сенегале прайшла інаўгурацыя абранага прэзідэнта Гамбіі

Адама Бэроў прынёс прысягу нягледзячы на тое, што яго папярэднік адмовіўся пакінуць пасаду.

Адама Бэроў, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Гамбіі прынёс прысягу нягледзячы на тое, што яго папярэднік Ях'я Джамэ адмовіўся пакінуць сваю пасаду і ўважае сябе за легітымнага прэзідэнта. Інаўгурацыя прайшла не ў самой Гамбіі, а ў сталіцы суседняга Сенегала Дакары, перадае ВВС.

У сваёй прамове Бэроў заявіў, што намагае на законнасці свайго абрання прэзідэнтам. Ён заклікаў Эканамічную супольнасць заходне-афрыканскіх дзяржаў (EКОWАС) і ААН падтрымаць выбар, зроблены грамадзянамі яго краіны.

Акрамя таго, Бэроў заклікаў гамбійскіх вайскоўцаў не пакідаць казармы ў выпадку ўварвання ў краіну сенегальскіх вайскоўцаў, гатовых сілай прымусіць Джамэ пакінуць пасаду. Усіх гамбійскіх вайскоўцаў, якія ўстануць на абарону Джамэ, новы прэзідэнт паабяцаў прызнаць мяцежнікамі.

Узброеныя сілы Сенегала і Нігерыі напярэдадні абвясцілі, што гатовыя ўварвацца на тэрыторыю Гамбіі ў выпадку, калі яе шматгадовы прэзідэнт Ях'я Джамэ уночы ў чацвер не пакіне сваю пасаду апоўначы паводле Грынвіча (03:00 паводле Менску) у сувязі з заканчэннем паўнамоцтваў.

Джамэ праігнараваў ультыматум і працягвае намагаць на сваёй легітымнасці. Тым не менш ўварвання з боку Сенегала і Нігерыі пакуль не было, бо яны чакаюць ухвалення такога кроку з боку Рады Бяспекі ААН.

Па гэтае ўхваленне ў Раду бяспекі ўжо звярнулася Эканамічнае супольнасць заходне-афрыканскіх дзяржаў (EКОWАС), якую падтрымлівае Бэроў. Самая супольнасць ужо санкцыянавала інтэрвенцыю ў Гамбію.

Джамэ, які ўзначальвае Гамбію з 1994 года, у снежні нечакана прайграў чарговыя выбары прэзідэнта. Яго кандыдатуру падтрымалі амаль 36,7% выбарцаў, у той час як за ягонага канкурэнта Бэроў прагаласавалі 45,5% электарату.

Спачатку Джамэ прызнаў сваю паразу на выбарах, але пазней усё ж аспрэчыў вынікі снежаньскага галасавання. Пазоў Джамэ, у якім ён заяўляе аб шматлікіх парушэннях у ходзе галасавання, суд разгледзіць вясной.

У сувязі з гэтым тэрмін паўнамоцтваў Джамэ быў падоўжаны на тры месяцы. Бэроў і ЭКОВАС адмовіліся прызнаць законнасць такога кроку, пасля чаго Сенегал і Нігерыя пачалі сцягваць да мяжы Гамбіі войскі, а з самой краіны пачалі эвакуяваць турыстаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках