27 красавiка 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маразы вернуцца ў Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня

1
Маразы вернуцца ў Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня

Тэмпература паветра складзе мінус 8 – 15 градусаў.

У Беларусь усярэдзіне наступнага тыдня вернуцца маразы, паведаміў БелТА кіраўнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"На Таццянін дзень (25 студзеня) маразы вернуцца. А пакуль нас чакае пераменлівае надвор'е. У ноч на 22 студзеня падмарозіць да мінус 1 – 7 градусаў, таму на дарогах чакаецца галалёдзіца. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. У асобных раёнах краіны магчымыя невялікія ападкі (снег, мокры снег, удзень з дажджом), туман, слабы галалёд", – апавёў Дзмітрый Рабаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е істотна не зменіцца, па-ранейшаму будзе вільготна і ветрана. А з серады ў атмасферы сфармуецца магутная паўночная плынь. Яна вызначыць хуткую змену разнастайных паветраных масаў, і Беларусь накрые больш халоднае паветра.

Так, 25 студзеня цягам сутак тэмпература складзе 1 – 8 градусаў марозу, ноччу на поўначы пры праясненнях – мінус 9 – 11 градусаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, удзень у асобных раёнах, пераважна на паўднёвым усходзе краіны, чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.

26 студзеня маразы ўзмоцняцца. Цягам сутак тэмпература паветра складзе мінус 8 – 15 градусаў, на захадзе – 3 – 7 градусаў марозу. Ноччу пры праясненнях будзе ад мінус 16 да мінус 20 градусаў.

У асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег, на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках