27 красавiка 2024, Субота, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзед мароз і «Юный спасатель»: на што бацькі скідваюцца ў школе

6
Дзед мароз і «Юный спасатель»: на што бацькі скідваюцца ў школе

Паборы ў дзіцячых садках і школах застануцца, проста будуць збірацца па-іншаму.

Міністэрства адукацыі забараняе бацькоўскім камітэтам збіраць грошы спецыяльным загадам. Але грошы будуць збірацца па-ранейшаму, проста цяпер гэтым будзе займацца апякунская рада, паведамляе «Еўрарадыё».

«Бацькоўскія камітэты гімназій, школ і дзіцячых садкоў не маюць права збіраць грошы на патрэбы ўстаноў адукацыі. Садзейнічанне ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі з'яўляецца адной з задач апякунскай рады. Пры гэтым чальцы бацькоўскага камітэта, кіраўнікі ўстановы адукацыі ўзгадняюць кірунак, сумы і парадак выкарыстання сродкаў апякунскай рады».

Грошы цяпер будуць пераводзіцца на рахунак школы або гімназіі.

На што бацькі скідваюцца цяпер. У рэпетытара Аляксея Васілеўскага дачка вучыцца ў гімназіі. І скідацца даводзіцца нават на Дзеда Мароза на ўваходзе перад Новым годам:

«Як Новы год, у нас у холе блізу пятнаццаці елак стаіць, там жа стаіць і спявае штучны Дзед Мароз. Вось на такое не варта скідацца. Таксама просяць скінуцца на часопіс «Юный спасатель». Таму што зусім іншая справа, калі скідацца будуць на карысныя рэчы: тэхнічныя сродкі навучання, літаратуру».

У менчука Аляксандра дачка ходзіць у садок. Скідацца даводзіцца на сантэхніку і шклопакеты.

«Апошнім разам скідаліся на сантэхніку, па дзесяць рублёў. Раней здавалі таксама на шклопакеты. Фактычна, бацькі за свой кошт паставілі іх ва ўсім будынку садка», - распавядае Аляксандр.

У журналісткі Машы Калеснікавай сын Рыгор ходзіць у садок. І таксама даводзіцца скідацца па дзесяць рублёў на месяц.

«Увесь час па дзесяць рублёў на ўсё: унітазы, падручнікі для дзяцей, кніжкі, дываны, новыя кабінкі. Цяпер прапаноўвалі ставіць вокны. Але было відавочна, на што ідуць гэтыя грошы».

Апякунская рада школы, гімназіі або садку, якая цяпер будзе збіраць грошы, складаецца з законных прадстаўнікоў вучняў (бацькоў), супрацоўнікаў установы адукацыі і прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў. Старшыню рады абіраюць на тры гады вышэйшым сходам апякунскай рады.

Гэты ж сход прымае пастанову аб уключэнні кагосьці ў склад апякунскай рады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках