27 красавiка 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства працы наважыла даплачваць бюджэтнікам $3

4
Міністэрства працы наважыла даплачваць бюджэтнікам $3

У Міністэрстве працы вызначыліся, колькі бюджэтнікам будуць даплачваць.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вызначылася, колькі бюджэтнікам будуць даплачваць кожны месяц. Устаноўлены канкрэтныя памеры надбавак у залежнасці ад разраду. Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

Даплаты будуць выплачваць з 1 студзеня 2017 года. Сумы іх наступныя:

- з 1-га да 6-га разраду — 8 рублёў 60 капеек;

- з 6-га да 10-га разраду — 8 рублёў;

- з 10-га да 12-га разраду — 7 рублёў 50 капеек;

- з 12-га да 13-га разраду — 7 рублёў;

- з 13-га да 14 разраду — 6 рублёў 50 капеек;

- з 14-га разраду — 5 рублёў 70 капеек.

«Штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты не ўтвараюць стаўку (аклад) і не ўлічваюцца пры вылічэнні прэмій, надбавак і іншых выплат стымулюючага і кампенсаванага характару», — удакладняюць ў Міністэрстве працы.

Нагадаем, з 1 студзеня ў Беларусі вырасла тарыфная стаўка першага разраду. Цяпер яна складае 31 рубель. Ад яе, як вядома, залежаць аклады бюджэтнікаў. Услед за стаўкай мяняюцца і даплаты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках