26 красавiка 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе краіны Балтыі адгароджваюцца ад Расеі парканам

14
Усе краіны Балтыі адгароджваюцца ад Расеі парканам
Фота: Leta.lv

Да 2019 года Латвія, Літва і Эстонія часткова адгарадзіўся ад РФ парканам агульнай даўжынёй 335 кіламетраў.

Агароджа будзе 2,7 метра вышынёй і абнесеная калючым дротам. Як высветліў сайт delfi.lt, чыноўнікі мяркуюць, што паркан будзе мець як практычнае, так і сімвалічнае значэнне.

На гэтым тыдні Літва рушыла ўслед прыкладу Латвіі і Эстоніі і таксама абвясціла аб сваім ўдзел у праекце. Планаваны канчатковы вынік - 853-кіламетровая агароджа. Даражэй за ўсё гэтая задума абыдзецца Эстоніі, танней за ўсё - Латвіі.

Згодна з прапановамі будаўнікоў, усяго ў Латвіі можна абнесці парканам дзесьці 193 кіламетры мяжы з Расеяй, агульная працягласць якой складае 276 км. На пакінутых адрэзках парушальнікаў мяжы лавіць дапамогуць прыродныя перашкоды - напрыклад, балоты.

«Усякую агароджу, за выключэннем трохметровай сцяны, можна фізічна пераадолець, аднак галоўнае максімальна хутка, пажадана, цягам гадзіны, канстатаваць, што адбылося незаконнае перасячэнне мяжы. Гэты паркан з'явіцца ў тых месцах, дзе людзей, якія незаконна перасякаюць мяжу, немагчыма выявіць цягам гадзіны. Такі паркан будзе служыць перашкодай і змушаць загадзя рыхтавацца - напрыклад, перарэзаць або зрабіць падкоп. Гэта ў сваю чаргу дасць памежнікам дадатковы час, каб прыбыць на месца парушэння», - растлумачыў кіраўнік памежнай аховы Латвіі Гарбарс.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках