4 траўня 2024, Субота, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: 17 лютага на Плошчы прымусім уладу нас пачуць

21
Мікалай Статкевіч: 17 лютага на Плошчы прымусім уладу нас пачуць
MIKALAI STATKEVICH

«Народная грамада» заклікала выйсці на Марш раззлаваных беларусаў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з лідараў беларускай апазіцыі, старшыня БСДП («Народная грамада») Мікалай Статкевіч.

«Адбылося чарговае пасяджэнне Выканаўчага бюро аргкамітэта БСДП («Народная грамада»), у якім узялі ўдзел прадстаўнікі партыі з усіх рэгіёнаў краіны.

На пасяджэнні бюро абмеркавалі развіццё сітуацыі ў Беларусі і вызначылі найбольш актуальныя на гэты момант задачы партыі.

Зварот Выканаўчага бюро Цэнтральнага аргкамітэту БСДП («Народная грамада»)

Рэжым завёў Беларусь у эканамічны і геапалітычны тупік. Ён упарта супраціўляецца неабходнасці даўно наспелых эканамічных рэформаў, бо баіцца аслабіць кантроль над краінай і страціць уладу. У выніку эканамічная мадэль рэжыму ідзе да краху.

Спыніць крах за кошт росту расейскіх датацый, дзякуючы якім прадаўжаецца існаванне недзеяздольнай эканомікі, ужо небяспечна для рэжыму. Масква патрабуе за дадатковую дапамогу размяшчэння сваіх вайсковых баз у Беларусі. Але пры наяўнасці такіх баз замену кіраўніцтва беларускага рэжыму можна будзе правесці без рызыкі выхаду Беларусі з-пад васальнай залежнасці ад Крамля.

Каб прыпыніць крах і знайсці сродкі на ўтрыманне ўладных і рэпрэсіўных структур, рэжым узмацніў палітыку рабавання народа. Павялічваецца фінансавы ціск на малы бізнэс. Без усялякага абгрунтавання расце плата за паслугі ЖКГ. Прадаўжаецца падзенне заробкаў бюджэтнікаў. Пры скарачэнні занятасці насельніцтва праз крызіс уведзены беспрэцэдэнтны падатак на беспрацоўе.

Выканаўчае бюро ўпэўненае, што спыніць рабаванне народа і прымусіць рэжым пачаць эфектыўныя рэформы можа толькі публічна і масава выяўленая воля грамадзян. Толькі разам мы зможам абараніць сябе і дабрабыт сваіх сем'яў.

Мы падтрымліваем кампанію збору подпісаў за скасаванне дэкрэта аб падатку на беспрацоўных, распачатую прафзвязам работнікаў РЭП, і заяўляем аб далучэнні да яе.

Мы звяртаемся да грамадзян краіны і заклікаем да ўдзелу ў абвешчаным Беларускім Нацыянальным Кангрэсам Маршы раззлаваных беларусаў, які пачнецца 17 лютага а 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Улады не хочуць слухаць людзей. Прыйдзем да іх і прымусім пачуць нас.

Улада - народу!»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках