14 траўня 2024, aўторак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька школьніцы з Маладзечна: Дзяцей на бульбу яны ўжо не адправяць

27
Бацька школьніцы з Маладзечна: Дзяцей на бульбу яны ўжо не адправяць
ФОТА: EURORADIO.FM

Барацьба супраць прымусовай працы школьнікаў павінна даць свае вынікі.

Менскі абласны суд не прызнаў, што загінулая «на бульбе» Вікторыя Папчэня знаходзілася на працы. Бацька дзяўчынкі Алег Папчэня ўжо некалькі месяцаў дамагаецца, каб прызналі факт працоўных стасункаў паміж ягонай дачкой і калгасам.

Навошта гэта трэба і да чаго прывяло, «Еўрарадыё» распавялі Алег Папчэня, прававы інспектар прафсаюза РЭП Леанід Судаленка і прадстаўнік прафсаюза на судзе Андрэй Стрыжак.

Пра важнасць гэтых судовых працэсаў

Алег Папчэня: «Ніхто не хацеў браць на сябе віну. Таму я хацеў даказаць праз суд. Але праз нашы суды гэта не ўдалося. Мне здаецца, я маю рацыю. Але відаць, што простых людзей не слухаюць».

Леанід Судаленка: «Мы не выйгралі справу, на жаль. Судовая сістэма сказала, што школьнікаў па-ранейшаму можна прыцягваць да такіх работ, адрываць ад навучальнага працэсу. Спачатку пракуратура нас падтрымала, а сёння — не».

Пра вынікі судоў

Алег Папчэня: «Я думаю, больш такога не будзе. Каб школьнікаў прыцягвалі да працы, каб іх штосьці прымушалі рабіць, а яны ў гэты час нават не ведалі, яны працуюць або вучацца».

Леанід Судаленка: «Гэта час патрацілі не дарма. Ішоў вялікі рэзананс ад гэтай справы. Хацелася б, каб з наступнага года ніводны школьнік не адрываўся ад вучобы».

Андрэй Стрыжак: «Падчас працэсу выявілася праблема, якая існуе з прыцягненнем дзяцей да сельскагаспадарчых работ. Існуе канфлікт паміж Міністэрствам адукацыі і ягонымі структурнымі падраздзяленнямі».

Пра канфлікт паміж чыноўнікамі

Андрэй Стрыжак: «Загад выканкаму больш важны для аддзелаў адукацыі, чым слова Міністэрства адукацыі. Наўпрост быў праігнараваны ліст з Міністэрства адукацыі, што нельга прыцягваць дзяцей да сельскагаспадарчых спраў. Ёсць ліст, які гэта забараняў».

Пра «выхаваўчую працу» на полі

Леанід Судаленка: «Трэба любымі шляхамі забараняць свайму дзіцяці працаваць на полі ад школы. Мы бачым, да якіх вынікаў гэта прыводзіць».

Андрэй Стрыжак: «Цяпер мы будзем маніторыць сітуацыю, а ў жніўні спытаем ва ўсіх аддзелаў адукацыі, ці ёсць цяпер такія акцыі па ўборцы ўраджаю».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках