20 лiпеня 2019, Субота, 17:34
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У праграме ў Салаўёва абмяркуюць, хто зменіць Лукашэнку?

254

Дзіўныя лісты сталі прыходзіць у рэдакцыі незалежных СМІ.

Пазаўчора я атрымала поштаю ліст наступнага зместу:

«Добры Дзень, Наталля!

Я з'яўляюся прадусаркай праграмы «Вечер с Владимиром Соловьевым» на тэлеканале «Россия».

11 студзеня мы плануем эфір пра Беларусь і хочам запрасіць Вас узяць удзел.

Тэма перадачы: «Хто зменіць Лукашэнку?»

Гаворка пойдзе пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі, замежную палітыку рэспублікі.

Эфір блізу 2 гадзін.

Просім аператыўна паведаміць пра Вашу магчымасць узяць удзел у эфіры.

Выдаткі на пералёт за кошт рэдакцыі.

Ад імя рэдакцыі віншую Вас з Новым годам!

Алена Саломіна

Прадусарка, тэлеканал «Россия».

(495) 232-63-33»

Я адказала на гэты ліст так:

«Дзякуй за запрашэнне, але ездзіць у Расею не магу, таму што баюся трапіць у турму паводле надуманых крымінальных артыкулах, як, да прыкладу, лідар беларускіх анархістаў Ігар Аліневіч або блогер Эдуард Пальчыс, і быць перададзенай потым лукашэнкаўскім спецслужбам. Гатовая ўзяць удзел праз скайп з Варшавы».

Адказ на гэты ліст я не атрымала. Аднак сёння раніцай мне паведамілі ў газеце «Наша Ніва», што ім прыйшоў прэс-рэліз тэлеканала «Россия», у якім сцвярджаецца, што я ўдзельнічаю ў гэтай праграме:

«Гаворка пойдзе пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі, замежную палітыку, стасункі з Расеяй і ЕЗ, арышты прыхільнікаў «расейскага свету», зніклых палітыкаў, падручнікі гісторыі. У студыю запрошаны: У. Жырыноўскі, А. Праханаў, Н. Радзіна, А. Зімоўскі, А. Сівіцкі, А. Бажэлка, C. Шушкевіч, Ф. Клінцэвіч, А. Суздальцаў».

Сітуацыя дзіўная, бо ў Маскву ехаць я не збіраюся, пра што паведаміла тэлеканалу «Россия». Не выключаю, што гэта нейкая правакацыя.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка charter97.org