27 красавiка 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследчыкі зірнулі на Зямлю вачыма марсіян

17
Даследчыкі зірнулі на Зямлю вачыма марсіян

NASA апублікавала ўнікальныя здымкі Зямлі, зробленыя са спадарожніка на арбіце Марса.

Фота былі атрыманы з адлегласці 205 млн км.

Займець гэтак рэдкія кадры змог касмічны апарат, піша sundaynews.info.

Адзін са здымкаў з'яўляецца вельмі выразным, дзякуючы чаму на ім нават можна разглядзець абрысы кантынентаў на нашай планеце.

Выніковая выява была атрыманая шляхам камбінацыі двух здымкаў, зробленых 20 лістапада мінулага года.

Зыркасць Зямлі і Месяца была скарэктаваная, у адваротным выпадку наша планета стала б цёмнай у параўнанні са сваім спадарожнікам праз яго больш удалае размяшчэнне ў той момант.

Калі б марсіяне існавалі, то змаглі б убачыць Зямлю прыкладна такой, як на здымку NASA.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках