27 красавiка 2024, Субота, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля гібелі жаўнера ў Барысаве СК распачаў крымінальную справу аб дзедаўшчыне

28
Пасля гібелі жаўнера ў Барысаве СК распачаў крымінальную справу аб дзедаўшчыне

Следчыя адпрацоўваюць усе версіі трагедыі ў вайсковай частцы ў Печах.

У тым ліку нестатутныя дачыненні, якія маглі стаць прычынай канфлікту.

Цела 21-гадовага Аляксандра Коржыча знайшлі 3 кастрычніка ў вайсковай частцы ў Печах. Як стала вядома tut.by, маладзён знік 26 верасня адразу пасля таго, як яго выпісалі з медчасткі.

- Сашу многія ведалі ў Пінску, ён быў вельмі адкрыты, камунікатыўны, кампанейскі, будаваў планы на жыццё і збіраўся адкрыць уласную кавярню адразу пасля войска. Не было ніводнага намёку, што так усё скончыцца, - распавядае Зміцер, траюрадны брат загінулага Аляксандра Коржыча.

Адразу пасля трагедыі ў СК заявілі, што асноўная версія - суіцыд. Аднак блізкія з ёй не згодныя, яны звярнуліся з заявай у мясцовую пракуратуру, паказваючы, што ў частцы былі нестатутныя стасункі. Напрыклад, з іх слоў, картка Аляксандра знаходзілася ў прапаршчыка, і ён нібыта ёй разлічваўся, а пасля гібелі хлопца ягоны тэлефон знаходзіўся ў сяржанта. Як патлумачылі родным, жаўнер нібыта прадаў яго за 30 рублёў.

Сёння Следчы камітэт паведаміў пра распачынанне крымінальнай справы «з мэтай правядзення ўсяго спектру следчых дзеянняў і неабходнасцю максімальна дакладна ўзнавіць усе акалічнасці, якія мелі месца і спадарожнічалі здарэнню».

- Паводле папярэдніх звестак, прычынай смерці з'явілася механічная асфіксія ад сціскання органаў шыі пятлёй ад рамяня пры павешанні. Цяпер праводзяцца гісталагічныя, судова-хімічныя і іншыя даследаванні. Пасля першапачатковых праверачных мерапрыемстваў следствам прынятая пастанова аб распачынанні крымінальнай справы паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.443 (Парушэнне статутных правіл узаемастасункаў паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, пры адсутнасці дачыненняў падпарадкаванасці, што пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, - каментуе афіцыйная прадстаўніца УСК Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Следчыя адпрацоўваюць усе версіі здарэння, у тым ліку нестатутныя дачыненні ў частцы, якія маглі стаць прычынай канфлікту.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках