27 красавiка 2024, Субота, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дырэктар Менскага заапарка разам з жонкай гандлявалі фламінга

5
Экс-дырэктар Менскага заапарка разам з жонкай гандлявалі фламінга

Былы дырэктар Менскага заапарка і ягоная жонка незаконна прадалі 23 фламінга.

Скончана расследаванне паводле справы былога дырэктара заапарка Менска і ягонай жонкі, якая працавала начальніцай заатэхнічнага аддзела, гаворыцца ў паведамленні БелТА, якое ў эфіры «Альфа-радыё» агучыла Юлія Ганчарова, афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта. Выстаўленае абвінавачанне і інкрымінаваныя некалькі складаў злачынства: крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, пастаўка асобін жывёл без афармлення дамоў.

- У адным з эпізодаў заапарка без афармлення былі пастаўленыя 23 фламінга. Расследаванне ўстанавіла, што ў плыні 2014 - 2015 гадоў дырэктар разам з жонкай выкраў і прадаў грамадзяніну Расеі цэлы шэраг жывёл, - распавяла Юлія Ганчарова.

Так былі прададзеныя рысі усходнесібірская і звычайная, усходні калобус, генетта, тры балівійскіх мірыкіні і каціны лемур. Яшчэ з заапарка скралі і схавалі ў Берасцейскай вобласці шчанюкоў гіенападобнай сабакі, каб пазней прадаць. Падначаленых дырэктар і ягоная жонка прымушалі падрабляць дакументы.

Цяпер справа перададзеная ў суд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках