27 красавiка 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнік Wargaming беларус Міхневіч пайшоў у кіпрскую палітыку

6
Заснавальнік Wargaming беларус Міхневіч пайшоў у кіпрскую палітыку
ІВАН МІХНЕВІЧ
АЛЕНА АЙРАПЕТАВА ДЛЯ «МЕДУЗЫ»

Міхневіч пераехаў на выспу ў 2011 годзе, а неўзабаве сюды перавезлі і галоўны офіс Wargaming.

Прапануем вашай увазе ўрыўкі з рэпартажу «Медузы», прысвечанага цэнтру постсавецкай IT-індустрыі выспе Кіпр.

38-гадовы стваральнік гульнявой карпарацыі Wargaming.net Іван Міхневіч незадаволены гарадскім добраўпарадкаваннем: рамонтныя работы ўскладняюць рух яго новенькай ярка-сіняй Maserati (спартыўная кашуля-пола Міхневіча як быццам адмыслова падабраная пад колер аўтамабіля). «От не люблю я ездзіць у стары горад», - паведамляе ён, прабіраючыся на аўто па крывых і вузкіх вулках. У астатнім сітуацыя яго, здаецца, цалкам задавальняе: нягледзячы на фармальную восень, надвор'е стаіць гарачае; па навакольных узгорках сярод дрэў раскіданыя белыя домікі ; за некалькі кіламетраў - цёплае мора.

Справа адбываецца ў Нікасіі - сталіцы рэспублікі Кіпр. Міхневіч пераехаў на выспу ў 2011 годзе, а неўзабаве сюды перавезлі і галоўны офіс Wargaming. І гэта далёка не адзіны прыклад. За апошнія чатыры гады колькасць расейкамоўнага насельніцтва рэспублікі вырасла амаль у дзесяць разоў. Многія гэтыя людзі падобныя да Міхневіча - у тым сэнсе, што таксама маюць дачыненне да лічбавай індустрыі: праграмісты з Расеі, Украіны і Беларусі едуць сюды дзясяткамі і сотнямі, нярэдка - з сем'ямі і нянькамі.

***

Непадалёк ад «зялёнай лініі» (мяжы з Турцыяй - заўв.) у Нікасіі знаходзіцца кіпрскі офіс Wargaming.net - кампанія пераехала на выспу яшчэ да таго, як сюды масава накіраваліся людзі з былога СССР, і, магчыма, таму асталявалася ў сталіцы, якую наогул любяць буйныя кампаніі, а не ў асноўным цэнтрам прыцягнення для расейцаў Лімасоле.

Як распавядае сузаснавальнік Wargaming Іван Міхневіч, пераезд быў абумоўлены менавіта падатковымі і эканамічнымі меркаваннямі.

***

Беларуская кампанія, якая праславілася на ўвесь свет гульнёй World of Tanks, займае ў Нікасіі адразу два будынкі - у тым ліку адзін з самых прыкметных будынкаў горада, 13-павярховую шкляны вежу. Усярэдзіне - выдатныя сучасныя офісы з гіганцкімі заламі для перамоў, спартзаламі, і назіральнай пляцоўкай на даху, адкуль адкрываецца від на горны схіл.

Заснавальнік Wargaming Міхневіч прадаў сваю дзель у кампаніі (падрабязнасці яго сыходу невядомыя; суразмоўцы «Медузы» распавядаюць, што працэс быў хваравітым) - і цяпер займаецца не толькі інвестыцыйнымі праектамі, але і кіпрскай палітыкай. У траўні 2017 года ў міністэрства ўнутраных спраў Кіпра была пададзеная заяўка аб рэгістрацыі партыі «Эга о поліціс» (у перакладзе з грэцкай - «Я грамадзянін»). Міхневіч значыцца яе віцэ-прэзідэнтам, узначальвае ж партыю Аляксей Валабоеў, уладальнік лімасольскай рэстарацыі «Тарас Бульба» (не звязаны з аднайменнай расейскай сеткай).

«Нас тут ахрысцілі «Расейскай партыяй», але гэта не зусім так, - распавядае Міхневіч. - Інтарэсы расейскай супольнасці, само сабой, нам таксама блізкія, але мы гатовыя пачуць усіх - армян, габрэяў, ліванцаў, каго хочаце». Паводле ягоных слоў, у палітыку ён пайшоў праз сітуацыю ў краіне: нават вышэйшае кіраўніцтва Кіпра прызнае, што краіна ператвараецца ў «бананавую рэспубліку» (у тым сэнсе, што эканоміка тут залежыць выключна ад турызму і не развіваецца ў іншых кірунках), і калі пусціць справу на самацёк, то ператворыцца ў яе канчаткова.

***

У мясцовым інтэрнэце «Эга о поліціс» называюць не толькі «Расейскай партыяй», але і партыяй без кіпрыётаў. Міхневіч сапраўды мяркуе, што этнакратыі - выключнае панаванне прадстаўнікоў адной этнічнай групы ў палітычным класе - вялікая праблема Кіпра. Паводле ягоных слоў, яна перашкаджае пераарыентаванню кіпрскай эканомікі ў бок хай-тэку- а менавіта інтарэсы гэтай індустрыі збіраецца прадстаўляць новая партыя.

«Мне тут яшчэ жыць дастаткова доўга, таму для нас задача - трансфармаваць мясцовае грамадства ў больш камфортнае і больш прыдатнае для нас, - тлумачыць Іван Міхневіч. - Але і для іх гэта таксама будзе значна лепш: проста дзяржава стане багацейшай, і ўсё». На пытанне, чаму ён не спрабаваў такім жа чынам мяняць да лепшага родную Беларусь, прадпрымальнік адказвае, што «там гэта ў прынцыпе немагчыма».

***

Міхневіч запэўнівае, што кіпрскі выбаркам ужо зарэгістраваў «Эга о поліцс» і намякае на хуткія змены ў вышэйшым кіраўніцтве рэспублікі, - аднак іншыя суразмоўцы «Медузы» ставяцца да яго палітычнага праекту скептычна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках