27 красавiка 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір часткі ў Печах, «адхілены ад пасады», знаходзіцца на працоўным месцы

35
Камандзір часткі ў Печах, «адхілены ад пасады», знаходзіцца на працоўным месцы

Журналісты датэлефанаваліся яму на працоўны нумар.

Камандзір 3-й гвардзейскай школы падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і артылерыйскіх падраздзяленняў 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра УС РБ, у якой служыў загінулы Аляксандр Коржыч, падпалкоўнік Аляксандр Чарноў знаходзіцца на працоўным месцы.

Гэта высветліў журналіст «Еўрарадыё», патэлефанаваўшы яму на працоўны нумар.

Нагадаем, пасля таго як смерць Аляксандра Коржыча атрымала дзякуючы незалежным СМІ шырокі грамадскі рэзананс, прэс-сакратар Міністэрства абароны, начальнік інфармацыйнага кіравання Галоўнай управы ідэалагічнай работы палкоўнік Уладзімір Макараў паведаміў, што камандзір часткі, дзе служыў загінулы жаўнер адхілены ад працы.

- Загадам міністра абароны Беларусі за непрыняцце вычарпальных захадаў для падтрымання статутнага парадку адхіленыя ад пасадаў пяць службовых асоб 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра, уключаючы камандзіра вайсковай часткі, дзе праходзіў службу вайсковец. Чацвёра вайскоўцаў службовых асоб звольненыя з шэрагаў Узброеных Сіл, - заявіў начальнік управы інфармацыі Міністэрства абароны Уладзімір Макараў, перадала 14 кастрычніка Агульнанацыянальная тэлевізія(АНТ).

Аляксандр Чарноў, гэта той самы афіцэр, які распавёў журналісту, падпалкоўніку запасу Мікалаю Макарэвічу, што пра такога старшыню роты, як Артур Вірбал, кожны камандзір падраздзялення марыць. Публікацыя Макарэвіча, прысвечаная Вірбалу пад назвай «Бацька жаўнерам» выйшла ў газеце Барысаўскага райвыканкама «Адзінства» ў верасні мінулага года.

Цяпер Артур Вірбал падазраецца ў махлярстве, а менавіта ў тым, што карыстаўся банкаўскай карткай Аляксандра Коржыча ва ўласных мэтах.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках