27 красавiка 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі сувязь паміж вікінгамі ды ісламам

Навукоўцы раскрылі сувязь паміж вікінгамі ды ісламам
Фота: @UU_University

Швэдскія даследнікі выявілі незвычайны артэфакт.

Група швэдскіх навукоўцаў знайшла новыя сведчанні таго, што вікінгі вызнавалі іслам.

Аб даследаванні паведамляе The Independent (пераклад - lenta.ru).

У адным з пахаванняў вікінгаў спецыялісты выявілі кавалак шаўковай тканіны, на якой было вышытае імя Алаха і зяця прарока Мухамеда Алі ібн Абу Талібы. Ён датуецца IX-X стагоддзямі. Першапачаткова меркавалася, што там знаходзіцца звычайнае ўпрыгожванне, але потым археолаг Аніка Ларсан (Annika Larsson) заўважыла, што на тканіне выяўленае куфічнае пісьмо. Ларсан упэўненая, што магіла належыць вікінгу, які, вермагчымаагодна, прыняў іслам.

«Цікавай дэталлю з'яўляецца тое, што слова «Алах» выяўлена люстрана. Магчыма, яны спрабавалі напісаць гэта так, каб малітву можна было чытаць злева направа, - патлумачыла Ларсан. - У Каране гаворыцца, што ўсе, хто патрапяць у рай, будуць насіць шаўковую адзежу, што можа быць тлумачэннем распаўсюджвання шоўку сярод вікінгаў і з'яўлення такіх надпісаў».

Гэта не першая такая знаходка. Так, у скандынаўскай магіле IX стагоддзя археолагі выявілі срэбны пярсцёнак з надпісам, выкананым раннім арабскім куфічным пісьмом. Надпіс інтэрпрэтуецца як «Для Алаха» або «Алаху», аднак магчыма і іншае прачытанне - «Іншалах».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках