7 траўня 2024, aўторак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чакае Мэркель на саміце ЕЗ?

Што чакае Мэркель на саміце ЕЗ?
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: IMAGO

Канцлерка Нямеччыны мае намер выпрацаваць узгодненую стратэгію ЕЗ аб Турцыі і расейскім газе.

У чацвер, 19 кастрычніка, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) едзе ў Брусэль на чарговы саміт Еўрапейскага Звязу, які будзе доўжыцца да пятніцы, паведамляе dw.com.

Пры гэтым новы ўрад у Нямеччыне пакуль не сфарміраваны - і тэрміны яго з'яўлення яшчэ не зразумелыя. Напярэдадні Мэркель правяла першыя перамовы з магчымымі партнёрамі для зандавання аб новай урадавай кааліцыі. Спачатку яна сустракалася з лібераламі з Вольнай дэмакратычнай партыі (ВДП), потым з прадстаўнікамі партыі «Саюз-90» і «Зялёныя».

Далей лібералам і «Зялёным» давядзецца зандаваць адзін аднаго без Мэркель, бо канцлерка адпраўляецца ў Брусэль. Што чакае яе там? І якія яе мэты?

Канцлерка па-ранейшаму пры паўнамоцтвах

Ангела Мэркель застаецца на чале дзейнага нямецкага ўрада апошнія дні.

Фармальна яе ўласныя паўнамоцтвы і паўнамоцтвы іншых чальцоў кабінета міністраў скончацца 24 кастрычніка, калі абраны месяц таму новы склад бундэстага збярэцца ў Берліне на сваё першае ўстаноўчае пасяджэнне. Далей - аж да фармавання новай кіроўнай кааліцыі - урад Мэркель будзе ўважацца за выконваючы абавязкі з крыху абмежаванымі магчымасцямі.

Гэта акалічнасць, аднак, не бянтэжыць ні яе, ні брусэльскіх дыпламатаў.

Саміты ЕЗ, сказаў у Берліне карэспандэнту DW высокапастаўлены прадстаўнік Еўракамісіі, амаль заўсёды праходзяць у сітуацыі, калі ў адной з краін-чальцоў ЕЗ толькі што адбыліся выбары, і новы ўрад яшчэ не сфармаваны, у Галандыі, напрыклад, гэты працэс заняў цэлых сем месяцаў.

Але вага Нямеччыны ў Еўразвязе, зразумела, іншая, чым у Галандыі, таму, дадаў ён, «мы ўсе вельмі спадзяемся, што Нямеччына як мага хутчэй атрымае новы ўрад». У гэтым зацікаўленыя ўсе ў ЕЗ і, у першую чаргу, краіны еўрагрупы, лідары якіх збіраюцца прыняць некалькі важных пастаноў на сустрэчы ў снежні. З канцлеркай, толькі выконваючай абавязкі, зрабіць гэта будзе цяжэй.

Берлін, Анкара і ЕЗ

Шырокі парадак дня ў саміту ЕЗ, які адбудзецца ў чацвер і пятніцу. У ім зноў праблема ўцекачоў, інтэграцыя ў сферы абароннай палітыкі, дзігіталізацыя Еўразвязу, падаткаабкладанне, праблемы сусветнай палітыкі, Паўночная Карэя і Іран, Brexit, стасункі з Турцыяй, з якой, будзь на тое воля Берліна, трэба было б афіцыйна спыніць пакуль толькі прыпыненыя перамовы аб уступленні ў ЕЗ.

Дачыненні Берліна з Анкарой надта дрэнныя, і яшчэ падчас перадвыбарнай кампаніі Ангела Мэркель паабяцала пераканаць партнёраў па ЕЗ у неабходнасці спыніць гэтыя перамовы. Пры ўсім аўтарытэце, які нямецкая канцлерка мае ў Еўразвязе, партнёры да яе прапановы паставіліся халаднавата.

Па-першае, таму, што такі дэмарш Брусэля паставіў бы пад пагрозу міграцыйны пакт ЕЗ - Турцыя, які ўсё ж зніжае для еўрапейцаў цяжар уцекачоў. А, па-другое, як падкрэсліў брусэльскі чыноўнік, «пры ўсёй нашай заклапочанасці ўнутрыпалітычным развіццём у Турцыі варта ўлічваць рэгіянальны маштаб і значэнне гэтай краіны, прынамсі, для пошуку ўрэгулявання канфлікту ў Сірыі».

У пошуку новай «турэцкай» стратэгіі Еўразвязу

Для фармальнага спынення перамоў аб уступленні Турцыі ў ЕЗ патрабуецца аднагалосная пастанова ўсіх краін Еўразвязу. Разумеючы, што пазіцыю Нямеччыны ўсе яе партнёры не падтрымаюць, Ангела Мэркель вызначыла наогул не падымаць на саміце пытанне аб перамовах з Анкарой.

«Канцлерка абмяркуе з калегамі ў Брусэлі, як будаваць у далейшым дачыненні ЕЗ з Турцыяй, і чакае плённай дыскусіі аб выпрацоўцы агульнай стратэгіі на гэты конт», - растлумачыў на брыфінгу ў Берліне замежнапалітычны дарадца канцлеркі. Паводле ягонай ацэнкі, усе лідары ЕЗ згодныя з тым, што мяняць стратэгію дачыненняў з Турцыяй трэба.

Берлін выступае, напрыклад, за скарачэнне фінансавай дапамогі, якую Турцыі - як кандыдату ў чальцы ЕЗ - Брусэль прадаўжае надаваць. Усяго ў бюджэце Еўразвязу на гэтыя мэты ў перыяд з 2014 да 2020 года прадугледжаныя 4,45 мільярды еўра. Пакуль, праўда, пералічаныя толькі 260 мільёнаў. Прычым, растлумачыў прадстаўнік брусэльскай Еўракамісіі, «мы стараемся накіроўваць гэтыя сродкі на мэты, якія служаць умацаванню грамадзянскай супольнасці ў Турцыі».

Многія ў Нямеччыне мяркуюць, што і гэтых сум Турцыя не заслугоўвае, але скасаваць прадугледжаную правіламі ЕЗ фінансавую дапамогу краінам, якія маюць статус кандыдата на ўступленне, дарадцы канцлеркі ўважаюць за немагчымае. «Так і ёсць, бо ў Турцыі існуюць групы грамадзянскай супольнасці, - кажуць у структуры федэральнай канцлеркі, - якіх мае сэнс падтрымліваць».

Канцлерка і «Паўночная плынь – 2»

Яшчэ адна спрэчная ў ЕЗ тэма - будучы пачатак пракладкі другой чаргі газаправода па дне Балтыйскага мора з Расеі ў Нямеччыну.

Еўракамісія негатыўна ставіцца да праекту «Паўночная плынь – 2» і хацела б удзельнічаць у перамовах з Расеяй аб умовах эксплуатацыі будучага газаправода. Юрысты самога Еўразвязу нядаўна прыйшлі да высновы, што ў Брусэля няма на гэта прававых падстаў, але крытыкі далейшага павышэння еўрапейскай залежнасці ад расейскага газу не здаюцца.

«Наша прапанова даць Еўракамісіі мандат на вядзенне перамоваў з Расеяй застаецца ў дзеянні, - сказаў карэспандэнту DW чыноўнік з Брусэля. - Мы па-ранейшаму мяркуем, што яно не супярэчыць энэргетычнаму заканадаўству ЕЗ, а Жан-Клод Юнкер цяпер, што называецца, вярнуў мяч на палову поля чальцоў ЕЗ, якім трэба будзе вызначыць, ці даваць нам мандат на вядзенне перамоў ці не». Цалкам магчыма, дадаў ён, што і на будучым саміце разгорнуцца дэбаты на гэтую тэму.

Але Нямеччына, у адрозненне ад большасці партнёраў па ЕЗ не падзяляе асцярогі Польшчы і краін Балтыі, застанецца, мяркуючы з усяго, пры сваім меркаванні. «Мы мяркуем, што для мандата Еўракамісіі на перамовы з Расеяй няма ні неабходнасці, ні прававой базы», - заявіў карэспандэнту DW дарадца канцлеркі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках