7 траўня 2024, aўторак, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы аплачваюць выхад з крызісу 35-ты месяц запар

3
Расейцы аплачваюць выхад з крызісу 35-ты месяц запар
ФОТА: РІА НОВОСТИ / РАМІЛЬ СІТДЗІКАЎ

Падзенне ўзроўню жыцця ў Расеі працягваецца насуперак прагнозам урада РФ і эканамічнай статыстыцы.

Верасень стаў 35-м запар месяцам, калі Расстат фіксуе зніжэнне рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва РФ, піша finanz.ru.

Паказчык, што ацэньвае суму, якая даступная грамадзянам пасля ўсіх абавязковых плацяжоў і карэкціроўкі на інфляцыю, знізіўся за месяц яшчэ на 0,3%.

У выніку за студзень-верасень насельніцтва збяднела на 1,2%; за мінулы год - на 5,9%, за 2015-ы - на 3,2%, за 2014-ы - на 0,3%.

У сярэднім на аднаго чалавека ў месяц прыпадае 31576 рублёў даходу, паведамляе Расстат. У параўнанні з 2015 годам гэтая сума стала большай на 1987 рублёў. Але назапашаная за гэты час інфляцыя (19%) «з'ела» амаль у чатыры разы больш - 6135 рублёў.

У працоўнага насельніцтва спад даходаў спыніўся, адзначае Расстат: у намінальным выражэнні заробкі выраслі на 6,7% з пачатку года, а з улікам інфляцыі - на 2,5%.

Аднак паляпшэнне свайго матэрыяльнага становішча бачаць толькі 10% насельніцтва; 31% скардзяцца, што іх фінансавая сітуацыя працягвае дэградаваць, адзначае Цэнтр кан'юнктурных даследаванняў ВШЭ паводле вынікаў апытання ў трэцім квартале.

Рост заробкаў ідзе толькі ў буйных кампаніях, дзе плацяць больш і індэксуюць часцей, высветлілі аналітыкі Ашчадбанк CIB: у сярэднім і малым бізнэсе выплаты скарачаюцца ў рэальным выражэнні (на 1% з пачатку года) - гэтым тлумачыцца той факт, што абарот раздробнага гандлю працягвае стагнаваць.

За студзень-верасень продажы ў крамах выраслі ўсяго на 0,5%, вынікае са звестак Расстата.

У выніку крызіс павялічвае расслаенне ў грамадстве - багатыя працягваюць багацець, а бедныя ледзь зводзяць канцы з канцамі. Паводле ўзроўню маёмаснай няроўнасці Расея даўно абышла Еўропу і ЗША і дасягнула паказчыкаў лацінаамерыканскіх краін, кажа намеснік старшыні ЗЭБа Андрэй Клепач.

Узровень жыцця ў цэлым па краіне вярнуўся да адзнак 2009-га года, падлічыў ён, а вяртанне да дакрызісных узроўняў будзе магчымы толькі ў сярэдзіне 2020-х гадоў.

Прагноз урада, які чакае рост даходаў на 1,2% сёлета і 2% у наступным, далёкія ад рэальнасці: у эканоміцы фармуецца заганны круг - людзі бяднеюць, плацяць менш за тавары і паслугі, у выніку падаюць даходы іншых эканамічных суб'ектаў, і ўсё паўтараецца зноў, адзначаюць экспэрты акра.

Паводле іх прагнозаў, у 2017 годзе спад даходаў складзе 0,2%, а ў найбліжэйшыя тры гады рост ледзьве перавысіць 1%.

Расейскі ВУП у плюсе чатыры квартала запар, фармальна рэцэсія даўно завяршылася, але крызіс у кашальках працягваецца. Выхад з «ідэальнага шторму», у якім сышліся санкцыі Захаду, абвал цэн на нафту і структурныя перакосы, адбываецца за кошт насельніцтва, робіць выснову кіраўнік Цэнтра Развіцця ВШЭ Наталля Акіндзінава.

Расце падатковая нагрузка, кошты, тарыфы ЖКГ, бензін і іншыя энерганосьбіты, канстатуе аналітык «Аларо Брокер» Сяргей Каралёў. «50 даляраў за барэль - гэта занадта мала, каб напоўніць дзяржаўны бюджэт, а значыць, дзяржава будзе працягваць павялічваць падатковую нагрузку», - дадае ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках